![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Vasil_Ty%25C5%25A1kievi%25C4%258D._%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%258C_%25D0%25A2%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%2528XVIII%2529.jpg/640px-Vasil_Ty%25C5%25A1kievi%25C4%258D._%25D0%2592%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%258C_%25D0%25A2%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2596%25D1%2587_%2528XVIII%2529.jpg&w=640&q=50)
Ваяводы смаленскія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваявода смаленскі — мясцовы ўраднік у Смаленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.
Па Люблінскай уніі (1569 год) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля падольскага[1] і перад люблінскім ваяводамі. Ваяводзкі мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, цёмна-сініх («гранатовых») жупана і адваротаў. Для Старадубскага павету — «сапфіровы» кунтуш, залатыя жупан і адвароты.
Намесьнікамі смаленскімі былі:
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Vasil_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%8C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28XVIII%29.jpg/640px-Vasil_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%8C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%28XVIII%29.jpg)
- Ямант і Васіль Барэйкавіч (перад 1399)
- Ян Бутрым (1422 або 1423)
- Юры Гедыгольд (перад 1424)
- Юры Бутрым (1435)
- Ян Гаштольд (1436—1440)
- Андрэй Саковіч (1440)
- Сямён Ямантавіч (1440 або 1441)
- Судзівой Валімонтавіч (1445)
- Пётар Сенька Гедыгольдавіч (1447—1451)
- Міхал Кезгайла (1450—1458)
- Ян Вяжэвіч (1460—1472)
- Мікалай Неміровіч (1467)[2]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Pava%C5%82_Jan_Sapieha._%D0%9F%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB_%D0%AF%D0%BD_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28XIX%29.jpg/320px-Pava%C5%82_Jan_Sapieha._%D0%9F%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB_%D0%AF%D0%BD_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28XIX%29.jpg)
- Мікалай Радзівіл «Стары» (1482—1486)
- Іван Ільлініч (1487—1488)
- Юры Глябовіч (1492—1499)
- Мікалай Ільлініч (1499)
- Станіслаў Кішка (1500— 25 ліпеня 1503)
- Юры Салагуб (жнівень 1503 — студзень 1507)
- Юры Зяновіч (студзень 1507 — 1508)
Ваяводамі смаленскімі былі:
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Stanis%C5%82a%C5%AD_Patocki._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%28XVIII%29_%283%29.jpg/640px-Stanis%C5%82a%C5%AD_Patocki._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%9F%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%28XVIII%29_%283%29.jpg)
- Юры Караль Глябовіч (1508—1514)
- Васіль Тышкевіч (1559—1570)
- Рыгор Валовіч (1571—1577)
- Юры Осьцік (1578—1579)
- Філон Кміта (1579—1587)
- Ян Валмінскі (1588—1595)
- Ян Абрамовіч (1596—1602)
- Пётар Дарагастайскі (1605—1611)
- Мікалай Глябовіч (1611—1621)
- Андрэй Сапега (1621)
- князь Міхал Друцкі-Саколінскі (1621)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Franci%C5%A1ak_Ksavery_Sapieha._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%B0%D0%BA_%D0%9A%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8D%D1%80%D1%8B_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28F._Dumont%2C_1788%29.jpg/640px-Franci%C5%A1ak_Ksavery_Sapieha._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%96%D1%88%D0%B0%D0%BA_%D0%9A%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8D%D1%80%D1%8B_%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0_%28F._Dumont%2C_1788%29.jpg)
- Ян Корсак (1625, не пасьпеў атрымаць урад)
- Аляксандар Гасеўскі (1625—1639)
- Крыштап Гасеўскі (1639—1643)
- Юры Караль Глябовіч (1643—1653)
- Павал Ян Сапега (1653, намінаваны)
- Піліп Казімер Абуховіч (1653—1656)
- Адам Мацей Саковіч (1658—1662)
- Міхал Казімер Пац (1663—1667)
- Рыгор Казімер Падбярэскі (1667—1677)
- Крыштап Есьман (1677—1686)
- Стэфан Канстантын Песачынскі (1686—1691)
- Адам Тарла (1691—1710)
- Ян Кос (1710—1712)
- Аляксандар Ян Патоцкі (1712—1714)
- Францішак Цэтнэр (1714—1732)
- Міхал Зьдзіслаў Замойскі (1732—1735)
- Станіслаў Патоцкі (1735—1744)
- Пётар Павал Сапега (1744—1771)
- Юзэф Сасноўскі (1771—1778)
- Юзэф Тышкевіч (1775—1790)
- Францішак Ксавэры Сапега (1790—1793)