Варда (Ворда), Варта, Верда — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Wardo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Варта, Верда, Ворда
Зьвязаныя імёны Дакварда, Лютавор, Эварт, Явор
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Варда»
Закрыць

Паходжаньне

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Варда, Варта або Верда (Wardo, Warto, Werdo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вард- (-варт-) паходзіць ад германскага ward 'ахоўнік'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дакварда, Лютавор (Літавар), Эварт, Явор (Явар). Адзначаліся германскія імёны Dagward, Liutwar (Liutward, Litwart), Ewart, Jovar (Jovard).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Werd, Dankwart (Dankwar), Ewart (Ewert, Jewart), Gerwart (Garwart, Girwart)[3].

У Прусіі бытавала імя Wartwille (1394 і 1400 гады)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколаи Петровичъ Ворда… Петръ Миколаевичъ Вардичъ (1528 год)[5]; зъ фолварку Варды[6], Янъ Варда[7] (1567 год); Wardow (1744 год)[8]; zaścianki… Warciszki (1782—1783 гады)[9][lower-alpha 1].

Носьбіты

Прыдомкам Варда карысталіся шляхецкія роды Кабыльскіх і Вандалоўскіх гербу Граблі[13].

На 1909 год існавалі два засьценкі пад назвай Вардаўшчына ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні[14].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Вэрды, на гістарычнай ВіленшчынеВардзяны, на гістарычнай АшмяншчынеВарцішкі, у гістарычнай ПрусііВартэн і Вартнікен.

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Вардзік: Wardzikie (1744 год)[8];
    • Вартэль (адзначалася германскае імя Wardell[10]): Wartele (1744 год)[8];
    • Вердаш: на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вердашышкі;
    • Тавірд: Стякгивилу з братомъ, с Тавирдомъ чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[11]

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.