Бэрыль (элемэнт)
хімічны элемэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэрыль (па-лацінску: Beryllium) Be — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 4. Сьветла-шэры мэтал.
Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
сьветла-шэры мэтал | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Бэрыль, Be, 4 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Шчолачназямельныя мэталы | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 2, 2, s | |||||
Адносная атамная маса | 9,012 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [He] 2s2 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2, 2 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 1,84 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 1284 °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 2970 °C | |||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Атамны радыюс (разл.) | 122 пм | |||||
Іншыя характарыстыкі | ||||||
Нумар CAS | 7440-41-7 | |||||
Закрыць
Найбольшае прамысловае значэньне мае аднайменны мінэрал бэрылю. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразыліі, Аргенціне, Мэксыцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расеі. Упершыню выдзелены ў 1798 годзе Вокленам, якому ўдалося аддзяліць аксыд бэрылю ад аксыду алюміну. Назва пайшла ад назвы найбольш распаўсюджанай руды элемэнту. Атрымліваюць аднаўленьнем фтарыду (ці хлярыду) лужнымі мэталамі, магнам, кальцам, або электралізам расплаўленага хлярыду ці фтарыду. Выкарыстоўваецца ў рэнтгенаўскіх трубках, прапарцыйных лічыльніках. Мэтал і ягоныя злучэньні вельмі атрутныя[1]. Злучэньні — гідрааксыд, карбанат, фасфат, BaBeF4.