Азот, N (па-грэцку: ázōos — «безжыцьцёвы»; па-лацінску: Nitrogenium, па-грэцку: nitron — «натуральная сода, салетра») — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы з атамным нумарам 7 і атамнай масай 14,0067. Быў упершыню выяўлены і вылучаны шатляндзкім лекарам Дэніелам Рэзэрфордам у 1772 годзе, незважаючы на тое, што Карл Вільгэльм Шээле і Гэнры Кавэндыш незалежна адзін ад аднаго таксама выявілі яго прыкладна ў той жа час. Рэзэрфорд, як правіла, лічыцца першаадкрывальнікам таму што ягоная праца была апублікаваная першай. Назва «азот» была прапанаваная францускім хімікам Антуанам Лявуазье.
Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...
|
Выгляд |
газа бяз колеру
|
Агульная інфармацыя |
Назва, сымбаль, атамны нумар |
Азот, N, 7 |
Катэгорыя элемэнту |
Немэталы |
Група, пэрыяд, блёк |
15, 2, p |
Адносная атамная маса |
14,0067 г·моль−1 |
Канфігурацыя электронаў |
2s²2p³ |
Электронаў у абалонцы |
5
|
Фізычныя ўласьцівасьці |
Колер |
бяз колеру |
Фаза |
газа |
Шчыльнасьць (пры п. т.) |
1,165×10-3 г·см−3 |
Тэмпэратура плаўленьня |
63,29 K, -209,86 °C, −345,8 °F |
Тэмпэратура кіпеньня |
77,4 K, -195,8 °C, −320,4 °F |
Крытычны пункт |
126,2 K, 3,9 МПа |
Структура крышталічнай краты |
hexagonal close-packed |
Цеплаправоднасьць |
(300 K) 0,02598 Вт·м−1·K−1 |
Уласьцівасьці атама |
Ступені затляненьня |
-3,3,5 |
Электраадмоўнасьць |
3,05 |
Атамны радыюс |
71 пм |
Кавалентны радыюс |
70 пм |
Радыюс Ван дэр Ваальса |
154 пм |
Найбольш стабільныя ізатопы |
Асн. артыкул: ізатопы |
іза |
% |
пэрыяд паўраспаду |
распад |
энэргія (МэВ) |
прадукты распаду |
13N |
{сын.} |
9,96 хв. |
|
1,19 |
13C |
14N |
99,64 % |
N зьяўляецца стабільным пры 7 нэўтронах |
15N |
0,36 % |
N зьяўляецца стабільным пры 8 нэўтронах |
16N |
{сын.} |
7,13 сек. |
|
4,27 6,129 |
16O |
|
|
Закрыць
Азот зьяўляецца самым лёгкім чальцом групы 15 пэрыядычнай табліцы элемэнтаў і зьяўляецца адным з самых распаўсюджаных элемэнтаў у Сусьвеце. Пры стандартнай тэмпэратуры і ціску, два атамы элемэнту зьвязваюцца адзін з адным, утвараючы дыазот, то бок свадобны азот — двухатамны газ бяз колеру і паху з формулай N2. Дыазот складае каля 78% аб’ёму атмасфэры Зямлі, што робіць яго найбольш распаўсюджаным нязьвязаным элемэнтам. Азот зьмяшчацца ва ўсіх арганізмах, у асноўным у амінакісьлях, нуклійных кісьлях (ДНК і РНК), а таксама ў малекулах адэназынатрыфасфату (АТФ). Чалавечае цела зьмяшчае каля 3% азоту паводле масы, і зьяўляецца чацьвёртым самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізме пасьля кіслароду, вугляроду і вадароду. Азотны цыкль апісвае рух элемэнту азоту з паветра, у біясфэру і арганічныя злучэньні, а затым назад у атмасфэру.