![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Countries_that_use_Fahrenheit.svg/langbe-tarask-640px-Countries_that_use_Fahrenheit.svg.png&w=640&q=50)
Градус Фарэнгайта
адзінка вымярэньня тэмпэратуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Градус Фарэнгайта — адзінка вымярэньня тэмпэратуры з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгайта была асноўнай у ангельскамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагодзьдзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгайта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага навукоўца Габрыеля Фарэнгайта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Фарэнгайт.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Countries_that_use_Fahrenheit.svg/640px-Countries_that_use_Fahrenheit.svg.png)
Краіны, што выкарыстоўваюць шкалу Фарэнгайта.
Countries that use both Fahrenheit and Celsius.
Краіны, што выкарыстоўваюць шкалу Цэльсіюса.
На шкале Фарэнгайта пункт раставаньня лёду роўны +32 °F, а пункт кіпеньня вады +212 °F (пры нармальным атмасфэрным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгайта роўны 1/180 рознасьці гэтых тэмпэратур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгайта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.