Бобр
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бобр[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бабры. Цэнтар сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці[3]. Насельніцтва на 2018 год — 931 чалавек[1]. Знаходзіцца за 10 км ад Крупак, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Бобр (лінія Менск — Ворша).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бобр (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Бобр лац. Bobr | |||||
Сядзіба Барталамеяў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1516 | ||||
Магдэбурскае права: | 1 сьнежня 1762 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Крупскі | ||||
Сельсавет: | Бобрскі | ||||
Насельніцтва: | 931 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1796 | ||||
Паштовы індэкс: | 222040 | ||||
СААТА: | 6230857905 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. | ||||
± Бобр Бобр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Бобр — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Барталамеяў, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Мікольская царква (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі, а таксама касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (нэаготыка, XIX ст.).