адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кру́пскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 22 557 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Крупкі.
Крупскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Крупкі |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Анатоль Козел[d] |
Насельніцтва (2018) | 22 557[1] |
Шчыльнасьць | 10,5 чал./км² |
Плошча | 2138,73[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 168 м[3] |
Месцазнаходжаньне Крупскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-96 |
Паштовыя індэксы | 222 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На захадзе мяжуе з Барысаўскім, на поўдні — зь Бярэзінскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Бялыніцкім і Круглянскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, на ўсходзе — з Талачынскім, на поўначы — зь Лепельскім і Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці.
Раён разьмешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхова).
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 685 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.
На тэрыторыі раёну цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Начай, Еленкай, Можай і іншымі належыць да басэйну Бярэзіны. Рэкі Эса, Ракітаўка, Высокая, Сухая, Юнга — да вадазбору Дзьвіны.
Найвялікшая возера — Сялява, яго аснову складае аднайменны заказьнік, у возеры водзіцца рэдкая рыба сяляўка. Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.
Лясы займаюць 42% плошчы раёну (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. На поўначы раёну месьціцца заказьнік «Сялява».
Сыстэму адукацыі раёну складае 51 навучальная ўстанова: 16 сярэдніх школаў, дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй, сярэдняя школа-сад, 6 базавых школаў, 4 пачатковыя школы, 12 дзіцячых садкоў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар дзіцячай творчасьці, дзіцячая і юнацкая спартовыя школы, 2 музычныя школы, рэгіянальны цэнтар прафэсійнай адукацыі, завочная сярэдняя школа.
Крупскае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне складаецца з 2 лякарняў, раённай паліклінікі, 6 лекарскіх амбуляторыяў, 25 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.
У раёне дзейнічае 67 установаў культуры, у тым ліку раённы цэнтар культуры, 3 местачковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 19 сельскіх клюбаў, 6 клюбаў-бібліятэк, 34 бібліятэкі, 13 кінаўстановак.
У 2004 годзе ў новым будынку адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музэй, пазьней карцінная галерэя і дом рамёстваў.
У раёне месьцяцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай прамысловасьць, разьвітая вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і сьвінагадоўлі, вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну.
Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 сельскагаспадарчымі вытворчымі каапэратывамі. 4 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы далучаныя да арганізацыяў раёну. У склад АПК уваходзяць:
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі і аўтамабільная дарогі Берасьце — Масква, аўтадарога Чашнікі — Бобр — Бярэзань. Апроч таго, праз раён праходзяць газаправоды «Таржок — Менск — Івацэвічы» «Ямал — Эўропа», якія абслугоўвае ААТ «Белтрансгаз».
Раён улучае адно места, два мястэчкі і 229 сельскіх населенных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.