Берасьце
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́расьце — места ў Беларусі, на рацэ Бугу пры ўтоку ў яго ракі Мухаўцу. Адміністрацыйны цэнтар Берасьцейскай вобласьці і Берасьцейскага раёну. Плошча 145,27 км². Насельніцтва на 2020 год — 339 700 чалавек[5]. Знаходзіцца за 349 км ад Менску. Вузел аўтамабільных і чыгуначных кірункаў на Варшаву, Менск, Лунінец, Ковель, Беласток. Канцавы порт на Дняпроўска-Бужанскім канале. Аэрапорт.
Берасьце лац. Bieraście | |||||
Віды Берасьця | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1017, 1019 | ||||
Магдэбурскае права: | 15 жніўня 1390 | ||||
Былыя назвы: | Берасьце Літоўскае (Брэст-Літоўск), Берасьце над Бугам (Брэст-над-Бугам) | ||||
Мясцовая назва: | Бэрысьть[1], Берэсьць[2], Бэрэсць[2], Бэрэсть[2] | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Берасьцейскі | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Сяргей Лабадзінскі[3] | ||||
Плошча: | 145,2663 км² [4] | ||||
Вышыня: | 141 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 339 700 чал.[5] | ||||
шчыльнасьць: | 2338,46 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 16 2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 224xxx | ||||
СААТА: | 1401000000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′5″ пн. ш. 23°39′25″ у. д. | ||||
± Берасьце Берасьце | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
city-brest.gov.by |
Берасьце — старажытнае места, якое атрымала Магдэбурскае права другім у Вялікім Княстве Літоўскім (пасьля Вільні), цэнтар гістарычнага рэгіёну. Месца правядзеньня нарады дзеля падрыхтоўкі да пераможнай Грунвальдзкай бітвы. У 1553 годзе староста берасьцейскі Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню. У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая праваслаўныя Рэчы Паспалітай аднавілі еднасьць з каталікамі. Пры будаваньні крэпасьці ў першай палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі архітэктурны ансамбль гістарычнага цэнтру (старажытны замак, 10 сакральных будынкаў, мураваны комплекс Рынку з ратушай і палац князёў Чартарыйскіх[6], помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагодзьдзяў), а само места перанесьлі на ўсход. Да нашага часу захаваліся толькі руіны комплексу кляштару бэрнардынак з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., які патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі, а таксама падмуркі калегіюму езуітаў і базылянскай царквы Сьвятых Пятра і Паўла. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе тут склалі мірную дамову, згодна зь якой бальшавікі перадалі Нямецкай імпэрыі практычна ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Берасьцейскай крэпасьці абараняліся сьпярша польскія, потым савецкія войскі. Адзінае места Беларусі, якое ў 1939 годзе сьпярша захапілі войскі Трэцяга Райху, аднак згодна з пактам Молатава — Рыбэнтропа ўрачыста перадалі СССР, вынікам чаго стаў супольны нацысцка-савецкі вайсковы парад.