Беліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ліца[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 560 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Нёман, на шашы Слонім — Ліда.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беліца (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Беліца лац. Bielica | |
Агульны выгляд вёскі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Лідзкі |
Сельсавет: | Беліцкі |
Насельніцтва: | 560 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1561 |
Паштовы індэкс: | 231314 |
СААТА: | 4236804006 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′0″ пн. ш. 25°19′0″ у. д. |
± Беліца Беліца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Беліца — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася капліца Маці Божай Ружанцовай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.