Полк імя Кастуся Каліноўскага
беларускі добраахвотніцкі батальён ва Ўкраіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Полк імя Кастуся Каліноўскага — вайсковая фармацыя ў складзе Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, створаная ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня ў якасьці батальёну.
Полк імя Кастуся Каліноўскага | |
укр. Полк імені Кастуся Калиновського | |
Гады існаваньня | сакавік 2022 году — наш час |
---|---|
Краіна |
![]() |
Падпарадкаваньне | Узброеныя сілы Ўкраіны |
Уваходзіць у | Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны |
Уключае ў сябе | 2 батальёны «Волат» і «Ліцьвін», групу «Кібэрпартызаны» |
Функцыя | вызваленьне Беларусі праз вызваленьне Ўкраіны[1] |
Колькасьць | звыш 500 (2022 год) |
Дысьлякацыя | Кіеў |
Мянушка | Каліноўцы[2] |
Заступнік | Кастусь Каліноўскі |
Дэвіз | За нашу і вашу свабоду |
Колеры |
![]() Бел-чырвона-белы сьцяг |
Войны | Расейска-ўкраінская вайна |
Удзел у | Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну |
Дзейны камандзір | Дзяніс Прохараў |
Вядомыя камандзіры | Юры Макітаў |
Ад 21 траўня 2022 году быў пераўтвораны з батальёну ў полк. Складаецца зь беларускіх добраахвотнікаў. Сваю назву атрымаў у гонар Кастуся Каліноўскага — кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у анэксаваным Расейскай імпэрыяй Вялікім Княстве Літоўскім, нацыянальнага героя Беларусі. Складаецца з батальёнаў «Ліцьвін»[lower-alpha 1], «Волат» і «Тэрор» (апошні адасобіўся ў жніўні 2022). У склад палку таксама ўваходзіць адмысловая група беларускіх добраахвотнікаў «Чорны кот»[3][lower-alpha 2]. Адна зь некалькіх фармацыяў беларускіх добраахвотнікаў, якія бароняць Украіну[4].