From Wikipedia, the free encyclopedia
Кібэрпартызаны — група хакераў, якая ўтварылася ў верасьні 2020 году на фоне дакумэнтальна зарэгістраваных выпадкаў гвалту з боку міліцыі супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі й паведамленьняў пра выпадкі катаваньняў у ізалятарах[1].
Кібэрпартызаны | |
Дата ўтварэньня | верасень 2020 |
---|---|
Тып | хакерская група |
Матчына кампанія | Полк імя Кастуся Каліноўскага |
Заяўленай мэтаю дзейнасьці кібэрпартызанаў зьяўляецца зрыў працы органаў бясьпекі й іншых, якія падтрымліваюць фактычнае кіраваньне Аляксандра Лукашэнкі[1]. Атрыманыя кібэрпартызанамі зьвесткі прапануюць шырокі погляд на намаганьні па здушэньні палітычнага іншадумства й могуць быць часткаю патэнцыйных будучых судовых разлікаў за турэмныя тэрміны й іншыя злоўжываньні, якія былі шырока асуджаныя Захадам[2].
Сярод першых акцыяў групы ў верасьні 2020 году былі ўзломы сайтаў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, Міністэрства ўнутраных справаў, нацыянальнае лятарэяў, Міністэрства па падатках і зборах, Беларускай валютна-фондавай біржы, дзяржзакупак, прэзыдэнта й Генэральнае пракуратуры. Таксама былі атрыманы базы дадзеных супрацоўнікаў АМАПу, КДБ і МУС, на падставе якіх была запушчана інтэрнэт-карта з адрасамі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў збіцьці пратэстоўцаў[3]. 26 верасьня былі ўзломаны стрымы некалькіх дзяржаўных каналаў, па якім пусьцілі ў этэр кадры жорсткага абыходжаньня сілавікоў з пратэстуючымі[3].
Найбольшую вядомасьць групе дала апэрацыя па ўзлому базаў зьвестак МУС Беларусі пад назваю «Сьпёка» ў ліпені 2021 году, у тым ліку з атрыманьнем доступу да пэрсанальных зьвестак супрацоўнікаў сілавых структур рэжыму Лукашэнкі й іншых асобаў[1]. Так, 26 ліпеня група прадэманстравала пашпартныя зьвесткі старшыні КДБ Беларусі Івана Церцеля, старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, старшыні Савета Рэспублікі Натальлі Качанавай, былога прэзыдэнта Кыргыстану Курманбэка Бакіева, які атрымаў беларускі пашпарт[1]. Паводле экспэртаў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў і прадстаўнікоў іншых хакерскіх групаў, да якіх зьвярнуўся канал «Настоящее время», і тэставых запытаў зьвестак выпадковых грамадзянаў Беларусі пры супастаўленьні іх з рэальнымі зьвесткамі асобаў, якія пагадзіліся стаць паддосьледнымі, тэлеканалам, база зьвестак існая[1][4]. Аналягічны экспэрымэнт, які правяла рэдакцыя «Нямецкае хвалі», таксама пацьвердзіў сапраўднасьць базы[5].
Акрамя пашпартных зьвестак, кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што атрымалі доступ да запісаў ДАІ, у тым ліку інфармацыі пра зарэгістраваныя аўтамабілі для КДБ, ГУБАЗіК і «ціхароў» («маўклівых мужчын») у цывільным, вядомых тым, што арыштоўвалі пратэстоўцаў з жорсткасьцю[1].
У жніўні 2021 году стала вядома й пра два мільёны хвілінаў тэлефонных размоваў міліцыянтаў, якія былі ў базах дадзеных, якія трапілі да кібэрпартызанаў[6]. У адной зь ёй намесьнік кіраўніка міліцыі Менску Ігар Падвойскі хваліўся, што выцягнуў жанчыну за валасы з машыны, а потым ударыў нагамі, пакуль тая была на зямлі[6]. У іншым запісе начальнік менскага АМАПу Мікалай Максімовіч загадвае падначаленым правесьці арышты з максымальнаю жорсткасьцю праз фізычны гвалт і з выкарыстаньнем спэцыяльных сродкаў[6]. Таксама былі скрадзены й відэа з камэр міліцыі, што павінна зрабіць гульню ў хованкі замешаных у гвалце больш складанаю[6].
У канчатковым рахунку, згодна з ідэяю групы, у шэрагах сілавікоў павінна застацца менш добраахвотнікаў, якія гатовыя бескампрамісна й з усёю жорсткасьцю абараняць Лукашэнку[6]. Рэжым прызнаў небясьпеку, і залічыў кібэрпартызанаў у лік экстрэмістаў[6][7]. Калі іх зловяць, ім пагражае пакараньне[6][7].
У лістападзе 2021 году МУС прызнала «Кібэрпартызанаў» экстрэмісцкім фармаваньнем[8]. Стварэньне такога фарміраваньня або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[9]. У канцы лістапада беларускі Вярхоўны суд прызнаў «Кібэрпартызанаў» і некаторыя іншыя нефармальныя арганізацыі тэрарыстычнымі[10].
Па стану на верасень 2021 году, акрамя сартаваньня масы ўжо атрыманых дадзеных, група заявіла, што працуе над іншымі праектамі, пра якія пакуль ня можа казаць дзеля бяспекі крыніц[7].
6 сьнежня 2022 году намесьнік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук паведаміў, што ў склад штабу палка ўвайшла прэс-сакратарка «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец[11][12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.