![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Emblem_of_the_National_Guard_of_Ukraine.svg/langbe-tarask-640px-Emblem_of_the_National_Guard_of_Ukraine.svg.png&w=640&q=50)
Нацыянальная гвардыя Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыяна́льная гва́рдыя Ўкраіны (па-ўкраінску: Національна гвардія України) — вайсковае фармаваньне з праваахоўнымі функціямі, якое ўваходзіць у сыстэму Міністэрства ўнутраных справаў Украіны і прызначанае для выкананьня заданьняў па абароне і ахове жыцьця, правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў Украіны, грамадзтва і дзяржавы ад злачынных ды іншых супрацьпраўных пасяганьняў, аховы грамадзкага парадку і забесьпячэньня грамадзкае бясьпекі, а таксама ва ўзаемадзеяньні з праваахоўнымі органамі — па забесьпячэньні дзяржаўнае бясьпекі і абароны дзяржаўнае граніцы, прыпыненьня тэрарыстычнай дзейнасьці, дзейнасьць незаконных ваенізаваных або збройных фармаваньняў (групаў), тэрарыстычных арганізацыяў, арганізаваных груповак ды злачынных арганізацыяў.
Нацыянальная гвардыя Ўкраіны | |
Національна гвардія України | |
![]() Эмблема Нацыянальнае гвардыі Ўкраіны | |
Гады існаваньня |
4 лістапада 1991 — 11 студзеня 2000, з 13 сакавіка 2014[1] |
---|---|
Краіна |
![]() |
Тып | Сухапутныя войскі/войскі спэцыяльнага прызначэньня |
Функцыя | Нацыянальная гвардыя |
Войны |
|
Дзейны камандзір | Сьцяпан Палтарак |
Вядомыя камандзіры |
|
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Flag_of_the_National_Guard_of_Ukraine_%28revers%29.png/640px-Flag_of_the_National_Guard_of_Ukraine_%28revers%29.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Flag_of_the_National_Guard_of_Ukraine_%28avers%29.png/640px-Flag_of_the_National_Guard_of_Ukraine_%28avers%29.png)
Нацыянальная гвардыя Ўкраіны ў адпаведнасьці з законам бярэ ўдзел ва ўзаемадзеяньні з узброенымі сіламі Ўкраіны ў спыненьні ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі збройнага канфлікту шляхам вядзеньня ваенных (баявых) дзеяньняў, а таксама ў выкананьні заданьняў тэрытарыяльнай абароны.
Існавала з 1991 па 2000, адноўленая на базе ўнутраных войскаў з улучэньнем новых вайсковых кадраў 13 сакавіка 2014 року[1][4].