Бабруйская апэрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабруйская апэрацыя — наступ Чырвонай арміі СССР 24—29 чэрвеня 1944 году на заняты нямецкім войскам Бабруйск (Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР) падчас Другой сусьветнай вайны. Была складовай часткай апэрацыі «Багратыён». У ходзе ажыцьцяўленьня Чырвоная армія разьбіла галоўныя войскі 9-й нямецкай арміі і заняла 9 раённых цэнтраў 4 абласьцей Беларускай ССР: Качэрычы, Клічаў, Асіпавічы і Бабруйск (Магілёўская вобл.); Глуск, Карпілаўка і Парычы (Палеская вобласьць), Жлобін (Гомельская вобласьць) і Старыя Дарогі (Менская вобласьць). Чырвонаармейцы забілі каля 50 тыс. нямецкіх жаўнераў і афіцэраў, падбілі і захапілі 366 нямецкіх танкаў, больш за 5 тыс. гарматаў і мінамётаў, каля 16 тыс. аўтамашынаў. Бабруйскі наступ дазволіў Чырвонай арміі працягнуць прасоўваньне далей на Менск і Слуцак[2]. Разам з тым, страты Чырвонай арміі перавысілі страты нямецкага войска.
Бабруйская апэрацыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Зьнішчаныя самаходы 9-й нямецкай арміі (каля в. Цітаўка, Бабруйскі раён; 28 чэрвеня 1944 г.) | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Нямецкая дзяржава | СССР | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Ганс Ёрдан(de) | Канстанцін Ракасоўскі | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
130 тыс. вайскоўцаў | 418 541 вайсковец[1] | ||||||||||
Страты | |||||||||||
50 тыс. забітых[2], 20 тыс. палонных | 70 тыс. забітых | ||||||||||