францускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Анжэ́ (па-француску: Angers) — францускі футбольны клюб з гораду Анжэ. Заснаваны ў 1919 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя Раймона Капа.
Анжэ | ||||||
Поўная назва | Angers Sporting Club de l'Ouest | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1919 | |||||
Горад | Анжэ, Францыя | |||||
Стадыён |
імя Раймона Капа Умяшчальнасьць: 18 752 | |||||
Прэзыдэнт | Саід Шабан[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2023—2024 | Ліга 2, 2 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе, у тым жа годзе калі была заснаваная Фэдэрацыя футболу Францыі[2]. На працягу гісторыі каманда неаднаразова ўдзельнічала ў спаборніцтвах двух верхніх лігах краіны. Аднак некалькі разоў «Анжэ» спускаўся ў лігу трэцяга узроўню, апошні ўдзел зь якіх быў у сэзоне 2006—2007 гадоў.
Першы сэзон, у якім Анжэ дэбютаваў у францускім другім дывізіёне, быў у 1945 годзе. У гэтым сэзоне «Анжэ» трапіў у паўночную групу, бо ў той час другі дывізіён быў падзелены на дзьве групы. «Анжэ» фінішаваў трэцім, але яму не хапіла здабытых пунктаў, каб апярэдзіць «Стад Франсэ», які выйшаў у першы дывізіён. У 1957 годзе клюб упершыню даўшоў да фіналу Кубка Францыі, дзе трываў паразу ад «Тулюзы» зь лікам 6:3.
У сэзоне 2014—2015 гадоў Лігі 2 каманда дасягнула падвышэньня пасьля доўгага знаходжаньня ў ніжэйшых дывізіёнах. У стартавым матчы лігі супраць «Манпэлье» анжэрцы выгулялі ў матчы зь лікам 2:0. Першы сэзон па вяртаньні ў эліту «Анжэ» скончыў на 9 месцы ў канчатковым заліку. Першым магутным дасягненьнем клюбу за апошнія гады стаў выхад у фінал Кубка Францыі 2017 году, такім чынам клюб паўтарыў сваё дасягненьні 60-гадовай даўніны. Пры гэтым у пачатковым матчы на першых стадыях турніру «Анжэ» амаль не саступіў клюбу «Гранвілю» зь ніжэйшых дывізіёнаў. Анжэрцы саступалі клюбу з поўначы Францыі пасьля таго, як тыя распачалі лік на 9 хвіліне, аднак «Анжэ» яшчэ ў першым тайме зраўнаваў лік, дзякуючы высілкам Жанатана Бамба. У другім тайме анжэрская дружына ўлучыла яшчэ адзін мяч у браму суперніка. У 1/32 фіналу і 1/16 фіналу клюб выгуляў у «Кана» і «Бастыі». У наступным раўндзе анжэрцы дома прымалі «Бардо» і лік па сканчэньні першай паловы гульні быў роўны 1:1. Голам за «Анжэ» адзначыўся нападнік Кевін Бэрыго. У другім тайме анжэрцы трапна пацэлілі мяч у браму бардоскі клюб, што вывела «Анжэ» ў паўфінал турніру, дзе зноўку ў хатнім матчы дружына выгуляла ў «Генгама» зь лікам 2:0. 28 траўня 2017 году «Анжэ» згуляў у фінале Кубка супраць «Пары Сэн-Жэрмэн». Анжэрцы змагаліся ўвесь матч, але ўсё ж такі саступілі зь лікам 1:0, прапусьціўшы гол на 91 хвіліне матчы.
У сэзоне 2017—2018 гадоў «Анжэ» заняў 14 месца ў табліцы, а камэрунскі нападнік клюбу Карл Тако-Экамбі скончыў сэзон з 17 галамі ва ўсім турнірах на сваім рахунку. Сэзон, які рушыў далей, стаў яшчэ больш пасьпяховым для «Анжэ», бо клюб заняў 13 радок у выніковай табліцы[3]. 8 чэрвеня 2020 году «Анжэ» пераўзышоў уласны рэкорд датычны да сумы трансфэраў, падпісаўшы брамніка Поля Бэрнардані з «Бардо» за 8 млн эўра[4]. 30 красавіка 2021 году «Анжэ» разам з «Парыжам» было забаронена праводзіць трансфэры праз парушэньні пераходных правілаў у жніўні 2020 году. Забарона набыла сілу ў трансфэрны пэрыяд улетку 2021 году[5].
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.