Remove ads
францускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манпэлье» (па-француску: Montpellier Hérault Sport Club) — францускі футбольны клюб з гораду Манпэлье, дэпартамэнту Эро. Заснаваны ў 1974 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Montpellier-Littoral FC» і «AS Paillade». Чэмпіён Францыі (2012) і двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Хатняй арэнай з 1976 году зьяўляецца стадыён «Стад дэ ля Масон», які здольны зьмясьціць амаль 33 тысячы чалавек. Пасьля перамогі ў Кубку Францыі ў 1929 годзе, «Манпэлье» ў 1932 годзе прымаў удзел у першым сэзоне чэмпіянату Францыі па футболе разам зь дзевятнаццацю іншымі клюбамі. У 1974 годзе клюб быў набыты францускім прадпрымальнікам Люі Нікаленам, які зьяўляецца прэзыдэнтам і асноўным акцыянэрам клюбу й па сёньняшні дзень. Цяперашнюю назву каманда атрымала ў 1989 годзе, а да гэтага часу каманда называлася «Montpellier Paillade Sport Club».
Манпэлье | ||||||
Поўная назва | Montpellier Hérault Sport Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1974 | |||||
Горад | Манпэлье, Францыя | |||||
Стадыён |
Стад дэ ля Масон Умяшчальнасьць: 32 950 | |||||
Кіраўнік | Ляран Нікален[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2023—2024 | 12 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
За клюб у свае часы гулялі некалькі вядомых гульцоў, у першую чаргу Ляран Блян, які ў цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі па футболе. Блян таксама зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў. Эрык Кантана, Ражэ Міла й Карляс Вальдэрама таксама абаранялі колеры клюбу. У 2001 годзе «Манпэлье» стварыў жаночую футбольную каманду.
Манпэлье быў заснаваны ў 1919 годзе пад назвай «Stade Olympique Montpelliérain» асацыяцыяй «Générale Sportive Montpelliéraine», якая складалася з заможных і амбіцыйных грамадзянаў Манпэлье. Стварэньне спартовага клюбу ў горадзе вялося з 1914 году, аднак, ідэя памерла з-за Першай сусьветнай вайны. Пасьля стварэньня спартовы клюб налічваў каманды па такім відам спорту як футбол, рэгбі, лёгкая атлетыка, тэніс і бокс. Штаб-кватэра клюбу знаходзіцца ў мясцовым кафэ. Празь некалькі месяцаў існаваньня футбольная каманда клюбу аб’ядналася зь іншым мясцовым клюбам «La Vie au Grand Air du Languedoc» (VGAL), які быў сфармаваны ў жніўні 1917 году й спэцыялізавалася выключна на футболе.
Пасьпяховае зьліцьцё з VGAL і набыцьцё гульцоў клюбу дазволіла «Манпэлье» лёгка адаптавацца ў спорце. Клюб у першыя гады свайго станаўленьня гуляў у лізе Division d'Honneur Sud-Est. У 1925 годзе клюб кіраваўся шатляндцам Вікторам Гібсанам. У тым жа годзе, «Манпэлье» перажыў унутраны крызіс пасьля таго, як Футбольная фэдэрацыя Францыі выявіла, што клюб быў вінаваты ў фінансавых злоўжываньнях. Прэзыдэнт клюбу быў адхілены ад футболу на пяць гадоў і «Манпэлье» быў паніжаны ў клясе. У выніку штрафы прывялі да сыходу шэрагу гульцоў. У рамках намаганьняў па аднаўленьні, клюб зьмяніў сваю назву на «Sports Olympiques Montpelliérains» і запрасіў шэраг новых гульцоў, у першую чаргу Браніслава Секуліча, Ражэра Ральё й трох братоў Крамэраў са Швайцарыі. Працэс аднаўленьня быў неадкладны, клюб адразу ж вярнуўся ў лігу пасьля аднаго сэзону. У 1929 годзе клюб выйграў свой першы буйны трафэй, Кубак Францыі. У фінальнай гульні супраць клюбу «Сэт» каманда дамаглася перамогі зь лікам 2:0, галы ў той сустрэчы забілі Агюст Крамэр і Эдмон Крамэр.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.