Андрэй Гайлігін або Галігунт[1] (упамінаецца ад 1401, памёр па 1433) — літоўскі баярын, набліжаны да Вітаўта. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Лебедзь».
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Бацькі | Гайлівойна |
Дзеці | Алехна Дыль, Андрэй, Міхайла, Сутка |
Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.
Імя
Гелікін (Gelikin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Гайлігін азначае «жвавы зачатак»[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Goligyn (Golygin[7]; 18 студзеня 1401 году)[8]; Andreas dictus Golykunth (17 студзеня 1413 год)[9]; cum Goligunt[10], Goligunt[11] (2 кастрычніка 1413 году); Golgen Goslywoynowitz (Golgen Goyliwoynowicz[7]; 15 траўня 1432 году)[12]; Golyginy [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[13].
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлівойны. Меў братоў Урдзіця і Відзіміна. Быў у сваяцтве з Табутовічамі і Шэметамі.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі. Сьведчыў на працэсе 1413 году супраць крыжакоў.
Меў сыноў Алехну Дыля, Андрэя, Міхайлу і Сутку[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.