From Wikipedia, the free encyclopedia
Алехна Дыль Гайлігінавіч (? — па 1471) — літоўскі баярын.
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1471 |
Бацькі | Андрэй Гайлігін |
Жонка | Соф'я |
Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.
Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olechno Dyl (28 ліпеня 1449 году)[2]; Олехну Кголикгиновичу пять чоловековъ (Олехно Кголикгинович[3]; 1440—1492 гады)[4]; Судъку да Олехну Кголикгиновичомъ земля Белякова (9 лістапада 1449 году)[5]; Olechno Goliginovicz (22 лістапада 1460 году)[6].
Зь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Андрэя, Міхайлу і Сутку.
Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Ажаніўся з Соф'яй (нявысьветленага паходжаньня). Не пакінуў нашчадкаў.
У 1460 годзе фундаваў касьцёл у Новай (Малой) Ваверцы (інакш — Гарадзішчы), на які ў 1477 годзе рабіла ахвяраваньне яго жонка[7].
Ягоная ўдава Соф'я ў сваім лацінамоўным тэстамэнце, паводле волі памерлага мужа, зрабіла наданьні касьцёлу ў Ваверцы, дзе ўпамінула «народную» назву «бочкі» (alias beczki), а таксама «сьцірта» (styrtae)[8]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.