From Wikipedia, the free encyclopedia
Кімант (Кімунд, Кімунт), Гімант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Kymund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ginn + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кімунт, Кімунд, Гімант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кімант» |
Гінмунд, Генемунд, Гімунд, Кемунт, Кімунд або Кінмант (Ginmund[1], *Genemundus[2], Genomundus[3], Gimmund, Kemmunt, Kymund[a][4], Kinmonth[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Гінет, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Genet, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]), а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Кімонт азначае «пачатак гарлівасьці»[10].
Адпаведнасьць імя Кімонт германскаму імю Kemmunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].
У Прусіі бытавала імя Кімунд (Кімунт): Kymund[13] (1396 год)[14], Kymunt (1407 год)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kymont Rasanenhoff[15], Stationen auf dem Wege nach Nowogrodek… Kymundsdorf[16], Weg von Grodno nach Nowogrodek… Kymontendorf… Kymontendorff[17] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); Kymundt[18], Kymunt[19] (12 кастрычніка 1398 году); Kymunt cum filio Dawxha (18 студзеня 1401 году)[20]; Dewclis Kymontowicz (Dewclxis Kimontowicz[21]; 15 траўня 1432 году)[22]; печать Пачь Кимонтевич (27 лютага 1434 году)[23]; земли пустыхъ у Моишакгольскомъ повете на имя Кимонътишъку (22 чэрвеня 1522 году)[24]; земенинъ господарский земли жомоитской панъ Лавринъ Петрашъкевича Кимонтъ (7 верасьня 1552 году)[25]; Bartosz Kimont (1565 год)[26]; ur. Daniel, Matiasz, Sebestian [s] i Piotr Zbutkiewiczowie Kimontowie… ur. Kimontów… ur. Zbutkiewiczów Kimontów (люты 1659 году)[27]; Gimont (1670 год)[28]; Antonius Kimont (1759—1760 гады)[29].
Гіманты (Gimont) і Кіманты (Kimant) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[32].
Кіманты (Kimont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[33].
Кіманты (Kimont) гербаў Бавал, Лебедзь, Шаліга і ўласнага — літоўскія шляхецкія роды[34].
Кімунты (Kimunt) гербу Рох — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[35].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Кіманты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.