Акадэ́мія кірава́ньня пры прэзыдэ́нце Рэспу́блікі Белару́сь (АКПРБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі ў галіне кіраваньня, заснаваная ў студзені 1991 году ў Менску на аснове скасаванага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Зь лютага 1992 г. галоўны корпус месьціцца па вул. Маскоўская, д. 17. Са сьнежня 2004 г. другі корпус — па вул. К.Маркса, д. 22. На 2015 г. навучэнцаў разьмяшчалі ў 3 гуртажытках на 916 месцаў: № 1 (вул. К.Маркса, д. 22а); № 2 (вул. Сурганава, д. 47, корп. 4); № 3 (вул. Шчорса, д. 5). Спартовы комплекс (вул. Шчорса, д. 5а) улучаў баскетбольна-валейбольную пляцоўку, басэйн, залю аэробікі і трэнажорную залю на 124 месцы агулам. Бібліятэка налічвала 274 тыс. кніг і 35 тыс. пэрыёдыкі, мела студэнцкую чытальню на 40 месцаў.

Хуткія факты Дэвіз па-беларуску, Заснаваны ...
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Thumb
Фантан перад галоўным корпусам (чэрвень 2010 г.)
Дэвіз па-беларуску Веды для эфэктыўнага кіраваньня
Заснаваны 29 студзеня 1991 (33 гады таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Ігар Бузоўскі
Колькасьць пэрсаналу 350 (2015)
Колькасьць студэнтаў 9000
Колькасьць асьпірантаў 150 (2009)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°53′12″ пн. ш. 27°32′20″ у. д.
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 23 лістапада 1994 г.), Акадэмія кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 26 чэрвеня 1995 г.)[1]
Колеры сіні, залаты
Знаходзіцца ў складзе Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.pac.by
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі
Thumb
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Закрыць

Навучаньне і дасьледаваньні

Акадэмія кіраваньня ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. На 2020 г. улучала 2 інстытуты і 17 катэдраў. Інстытут кіраўніцкіх кадраў меў 3 факультэты і вёў навучаньне мэнэджараў, эканамістаў і юрыстаў на ступенях бакаляўра (4 гады) і магістра (год). Інстытут дзяржаўнай службы меў 2 факультэты і рыхтаваў дзяржаўных кіраўнікоў (год) пасьля бакаляўрыяту. З 1992 г. у асьпірантуры (3 гады) ажыцьцяўляецца падрыхтоўка да абароны дысэртацыяў[2] на навуковыя званьні кандыдатаў палітычных і эканамічных навук. З 1993 г. у дактарантуры — на званьне доктара эканамічных навук.

Мінуўшчына

29 студзеня 1991 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 33 ухваліў стварэньне Акадэміі кіраваньня на аснове зачыненага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі[3]. 2 красавіка стварылі бібліятэку. У чэрвені 1992 г. адбыўся першы выпуск слухачоў. У 1996 г. стварылі Інстытут вышэйшых кіраўніцкіх кадраў (ІКК; 3 факультэты: 1. кіраваньня, 2. інавацыйнай падрыхтоўкі, 3. даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі). 14 верасьня 2000 г. заснавалі Інстытут дзяржаўнай службы (ІДС; 2 факультэты: 1. падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, 2. павышэньня кваліфікацыі) і Навукова-дасьледніцкі інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня (НДІ ТПДК; 4 цэнтры: 1. дасьледаваньня дзяржаўнага кіраваньня, 2. дасьледаваньня дзяржаўнай кадравай палітыкі, 3. навукова-мэтадычнага суправаджэньня АІС «Рэзэрв», 4. адукацыйных тэхналёгіяў). У жніўні 2001 г. выйшаў 1-ы нумар часопіса «Праблемы кіраваньня».

26 ліпеня 2004 г. А.Лукашэнка Ўказам № 354 прызначыў Акадэмію ў якасьці асноўнай ВНУ для падрыхтоўкі чыноўнікаў паводле дзяржаўнага заказу, які меў узгадняцца з Адміністрацыяй прэзыдэнта[4]. 2 чэрвеня 2009 г. А.Лукашэнка Ўказам № 275 абавязаў дзяржаўныя ўстановы штогод да 1 кастрычніка падаваць прапановы ў Акадэмію аб навучаньні ідэолягаў і кожныя 3 гады — аб навучаньні кіраўнікоў. Таксама дзяржаўныя ўстановы мелі спрыяць практыцы і стажыроўкам навучэнцаў і выкладнікаў Акадэміі[5].

Рэктары

  • Анатоль Шрубенка (14 верасьня 1992 — 21 ліпеня 2000)
  • Пётар Брыгадзін (21 ліпеня 2000 — 14 лістапада 2001)
  • Пётар Кухарчык (14 лістапада 2001 — 25 сакавіка 2003)
  • Станіслаў Князеў (25 сакавіка 2003 — 15 лістапада 2007)
  • Анатоль Маразевіч (15 лістапада 2007 — 9 лістапада 2014)[6]
  • Марат Жылінскі (15 сьнежня 2014 — 22 мая 2018[7])
  • Генадзь Пальчык (15 сьнежня 2014 — 20 жніўня 2020)
  • Вячаслаў Даніловіч (21 верасьня 2020[8] — 29 сакавіка 2024[9])
  • Ігар Бузоўскі (з 13 чэрвеня 2024[10])

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.