From Wikipedia, the free encyclopedia
Азэрбайджа́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка АзССР, або Азэрбайджанская ССР)[lower-alpha 1] — саюзная рэспубліка на поўдні СССР, на ўсходзе Закаўказьзя. На ўсходзе амывалася Касьпійскім морам. Плошча АзССР 86,6 тыс. км².
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка па-азэрбайджанску: Азәрбајҹан Совет Сосиалист Республикасы | |||||
| |||||
Дэвіз | Бүтүн өлкәләрин пролетарлары, бирләшин! | ||||
---|---|---|---|---|---|
Гімн | Гімн Азэрбайджанскай ССР | ||||
28 красавіка 1920 — 18 кастрычніка 1991 | |||||
Кароткая назва | Азербайджанская ССР, Азербайджанская ССР, Azərbaycan SSR, Азербайджанська РСР, ҶШС Озарбойҷон, РСС Озарбойҷон, ҶШСО, РССО, Azerbaycan SSC, Azərbojčon SSR і Азербайджаны ССР | ||||
Сталіца | Баку | ||||
Афіцыйная мова | азэрбайджанская мова і расейская мова | ||||
Афіцыйная рэлігія | атэізм і атэістычная дзяржава[d] | ||||
Форма ўраду | савецкая рэспубліка | ||||
Заканадаўчы орган | Supreme Soviet of the Azerbaijan SSR[d] | ||||
Насельніцтва |
| ||||
Валюта | савецкі рубель | ||||
|
Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 6 614 000 чал., зь іх мяшчан 54 %. Азэрбайджанцаў у АзССР было 4 709 000 чалавек паводле стану на 1979 год. Астатнія былі армяне, расейцы й інш.
Азэрбайджанская ССР мела адну вобласьць — Нагорна-Карабаская АВ. АзССР дзялілася на 61 раёнаў, таксама мела аўтаномную рэспубліку — Нахічэванская АССР.
АзССР мела 63 месты, 122 пасёлкі гарадзкога тыпу.
Сталіца Азэрбайджанскае ССР — Баку.
Азэрбайджанская ССР мела горную паверхню, каля 1/2 земляў былі занятыя горамі. На паўночным захадзе быў вялікі горны хрыбет — Вялікі Каўказ (сярэдняя вышыня 2500 км), а на паўднёвым захадзе хрыбет — Малы Каўказ (сярэдняя вышыня 2500 км). Паміж Малым і Вялікім Каўказамі знаходзіцца падол — Кура-Араксінскі падол, а на паўднёвым усходзе — Талыскія горы, Ленкаранскі падол. Надвор’е гарачае прыморскае і паступова на захад станавілася ўмераным і зямным[lower-alpha 2]. Сярэдняя цеплыня ліпеня ад 5 °C у гарах да 25—27 °C на падоле, студзеня адпаведна —10 °C і —0 °C. Ападкаў ад 200 мм у год на падоле каля Вялікага Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскім падоле.
Асноўныя рэкі — Кура і Аракс. Яны суднаходнае. Былі пракопы для паліву: Верхнекарабаскі, Верхнешырванскі і інш. Было Мінгечавурскае вадасховішча.
Землі рудыя, шэрыя на падоле. У гарах рудыя і гліняныя і інш. На Ленкаранскім падоле землі жоўтыя. Расьліннасьць сухіх палёў, паўпустыняў, горных лугоў, а ў гарах рэдкія лісьцевыя лясы.
Зь IX ст. да н. э. старажытныя дзяржавы: Мана, Мідыя, Атрапатэна, Альбанія (Каўкаская). У 3—9 стст. землі АзССР пад уладаю Пэрсіі, Арабскае дзяржавы. У 9—16 стст. на землях АзССР была дзяржава Шырван. У 11—13 стст. склалася азэрбайджанская народнасьць. У 11—14 стст. пад уладаю манголаў, турак-сэльджукаў, Тымура. У 15—18 стст. землі АзССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсіяй. Зь сярэдзіны 18 ст. на землях АзССР было 15 ваяводзтваў, якія былі пад уладаю Пэрсіі. З 1818 па 1823 гады землі АзССР былі далучаныя да Расеі. Яны сталі часткаю губэрняў:
У 1861 годзе было скасаванае прыгоннае права. У канцы 19 ст. Баку стала адзіным месцам здабычы нафты ў Расеі і там жа пачалі стварацца гурткі сацыял-дэмакратаў. У 1905—1907 гадах былі народныя мецяжы. У 1917 годзе пачалі стварацца саветы (Бакінская грамада), аднак уладу на землях АзССР захапілі праціўнікі бальшавікоў — мусавацісты. У 1918 годзе землі АзССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі.
З 1919 па 1920 гады землі АзССР сталі часткаю незалежнага Азэрбайджану.
У 1920 годзе землі АзССР захопленыя РСФСР. 28 лютага 1920 году створаная Азэрбайджанская ССР. З 12 сакавіка 1922 АзССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 АзССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.
Азэрбайджанская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
Камуністычная партыя Азэрбайджану (коратка КПАз) пачынае сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Азэрбайджану.
Паводле стану на 1 студзеня 1986 году КПАз мела 362 966 сябраў і 13 856 кандыдатаў сябраў партыі. 2 522 325 сябраў рабочых саюзаў, 1 249 269 сябраў камсамолу.
Найважнейшыя галіны прамысловасьці:
Вытворчасьць электраэнэргіі (паводле стану на 1984) 19,8 млрд кВт/г. Найвялікшыя электрастанцыі — гурт на рацэ Кура (у тым ліку Мінгечавурская і Шамхорская).
Вальная вытворчасьць Азэрбайджанскае ССР у сельскай гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 6,5 разоў у параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю. У 1984 годзе было 604 калгасы і 808 саўгасаў. Пасяўная плошча паводле стану на 1984 год была 1 380 000 га ворыва. Плошча паліўных земляў 1 322 000 га (паводле стану на 1984). Галоўная тэхнічная расьліна — бавоўна. Жніво бавоўны быў 824 000 т у 1984 годзе. Былі пасевы збожжавых, вырошчваньне агародніны, бульбы. Зборы вінаграду ў 1984 годзе былі 2 123 000 т. Другая пасьля ГССР асноўная крыніца СССР для вырошчваньня чаю, садавіны. Галоўная галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля, ядваб.
Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці і мясной сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства.
Азэрбайджанская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,9 тыс. км, а для возаў — 28,1 тыс. км (1984), у тым ліку з цьвёрдым покрывам — 25 тыс. км.
Суднаходзтва мелася па рацэ Кура. Галоўны марскі порт — Баку, які меў паромную сувязь зь Кіславодзкам.
Трубаправодныя перавозкі былі з:
У 1984 годзе АзССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 866 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 18 ВНУ было 108 тыс. студэнтаў, у 77 сярэдніх навучальных установах 77,8 тыс. студэнтаў.
У АзССР была свая асобная Акадэмія навук, якая была заснаваная ў 1945 годзе.
Было 14 тэатраў.
На 10 000 насельнікаў АзССР было 36,9 лекараў.
Найбольш вядомым у СССР быў курорты: Ісьцісу, Нафталан і інш.
1 кастрычніка 1945 году ў Баку заснавалі «Азэрбайджанскую чыгунку».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.