Remove ads
сталіца Азэрбайджану From Wikipedia, the free encyclopedia
Баку́ (па-азэрбайджанску: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азэрбайджану. Насельніцтва складае крыху больш за 2 мільёны жыхароў (2012 год), такім чынам Баку зьяўляецца самым вялікім паводле колькасьці насельніцтва горадам на беразе Касьпійскага мора і на Каўказе. Баку разьмешчаны на 28 мэтраў ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у сьвеце, а таксама самым вялікім горадам у сьвеце, які разьмешчаны ніжэй за ўзровень мора. Афіцыйна, каля 25 адсоткаў усіх жыхароў краіны жывуць у сталічным рэгіёне Баку. Баку падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных акругаў і 48 воласьцяў. Сярод іх мястэчкі на астравох у Бакінскай бухце і горад Нэфт-Дашлары, які пабудаваны ў Касьпійскім моры.
Баку | |||||
азэрб. Bakı | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | I стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Азэрбайджан | ||||
Кіраўнік: | Эльдар Азізаў[d] | ||||
Плошча: | 2130 км² | ||||
Вышыня: | -28 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 2 122 300 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 996,38 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
летні час: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | 12 | ||||
Паштовы індэкс: | AZ1000 | ||||
Нумарны знак: | 10, 90, 99 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°21′59.96″ пн. ш. 49°50′6.66″ у. д. | ||||
Баку | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.baku-ih.gov.az/ |
Горад зьяўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азэрбайджану. Шматлікія значныя азэрбайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджану, якая ўваходзіць у сьпіс 100 найбуйнейшых кампаніяў[1].
На 2020 год у Нарыманаўскім раёне Баку месьцілася Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. У Насімінскім раёне — галаўная сядзіба «Азэрбайджанскай чыгункі».
Баку знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы Касьпійскага мора. У навакольлі гораду ёсьць мноства гразевых вульканаў, як то Кейракі, Богх-Богха, Локбатан ды іншыя, і салёных азёраў, як то Бёюк-Шор, Ходасан ды іншыя.
Да 1988 году ў Баку пражывала вялікая колькасьць расейцаў, армянаў і габрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасьці гораду. З пачаткам Карабаскай вайны і пагромаў супраць армянаў, пачынаючы са студзеня 1990 году, вялікая частка армянскай дыяспары зьехала з гораду[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.