![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Abolcy%252C_Unieba%25C5%25ADzia%25C4%2587cia._%25D0%2590%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2586%25D1%258B%252C_%25D0%25A3%25D0%25BD%25D0%25B5%25D0%25B1%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25B7%25D1%258F%25D1%2586%25D1%258C%25D1%2586%25D1%258F_%2528K._Skurevi%25C4%258D%252C_1916%2529.jpg/640px-Abolcy%252C_Unieba%25C5%25ADzia%25C4%2587cia._%25D0%2590%25D0%25B1%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2586%25D1%258B%252C_%25D0%25A3%25D0%25BD%25D0%25B5%25D0%25B1%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25B7%25D1%258F%25D1%2586%25D1%258C%25D1%2586%25D1%258F_%2528K._Skurevi%25C4%258D%252C_1916%2529.jpg&w=640&q=50)
Абольцы
вёска ў Аболецкім сельсавеце Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Або́льцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Абалянцы. Цэнтар сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 327 чалавек. Знаходзяцца за 36 км ад Талачына, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Лемніца.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Абольцы (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Абольцы лац. Abolcy | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Талачынскі |
Сельсавет: | Аболецкі |
Насельніцтва: | 327 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2136 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′40.0″ пн. ш. 29°49′42.2″ у. д. |
Абольцы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Абольцы ![]() ![]() Абольцы | |
![]() |
Закрыць
Абольцы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), адна з найстарэйшых рымска-каталіцкіх парафіяў Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі[2].