балканская дзяржава ў 1992—2003 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаўру́сная Рэспу́бліка Югасла́вія (скарочана ХРЮ, таксама званая неафіцыйна Малая або Трэцяя Югаславія) была створаная 27 красавіка 1992 року пасьля распаду СФРЮ і ўлучала ў сябе дзьве рэспублікі: Сэрбію ды Чарнагорыю.
Хаўрусная Рэспубліка Югаславія па-сэрбску: Савезна република Југославија/ Savezna Republika Jugoslavija | |||||
| |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Хаўруснае Рэспублікі Югаславіі|«Гэй, славяне» па-сэрбску: «Хеј, словени/Hej, sloveni» ]]» | |||||
Афіцыйная мова | сэрбская | ||||
Сталіца | Бялград[1]; | ||||
Найбуйнейшы горад | Бялград | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Добрыца Чосіч (1992—1993) Зоран Ліліч (1993—1997) Слабадан Мілошавіч (1997—2000) Ваіслаў Каштуніца (2000—2003) | ||||
Гісторыя • Вылучэньне з СФРЮ • Бульдозэрная рэвалюцыя • Стварэньне СіЧ |
27 красавіка 1992 5—6 кастрычніка, 2000 4 лютага, 2003 | ||||
Плошча • агульная |
102.350 км² км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2002) |
10 659 979 | ||||
Валюта | Югаслаўскі дынар | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Сэрбія, Чарнагорыя | ||||
... |
У 1999 годзе зазнала бамбаваньні сіламі НАТО ў хадзе вайсковае апэрацыі «Хаўрусная сіла».
4 лютага 2003 року Хаўрусная Рэспубліка Югаславія была пераклічаная ў Дзяржаўны Зьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі, была створаная канфэдэрацыя, і абедзьве рэспублікі, Сэрбія ды Чарнагорыя, былі зраўняныя ў правах. Так, напрыклад, Падгорыца нароўні зь Бялградам пачала прымаць на сябе абавязкі сталіцы: калі Бялград быў камэрцыйнаю сталіцаю, то Падгорыца — судоваю.
У траўні 2006 року па выніках рэфэрэндуму Чарнагорыя была ператвораная ў незалежную дзяржаву, пасьля чаго Хаўрусная Рэспубліка Югаславія спыніла сваё існаваньне.
У пачатку 1990-х рокаў блізкасьць распаду Югаславіі станавілася ўсё больш відавочнаю. Слабадан Мілошавіч, жадаючы пакінуць як мага больш зямель за Сэрбіяй, пачаў падтрымліваць сэпаратысцкія рухі ў Харватыі, бо ґарантаваў гэтай рэспубліцы сувэрэнітэт толькі над тэрыторыямі, заселенымі харватамі. Правал тамтэйшых сэпаратыстаў, вайна ў Босьніі і Герцаґавіне і альбанскае засільле ў Македоніі, вострую праблему якога Сэрбія і так ужо адчувала ў Косаве, прывялі да таго, што новая Югаславія была ўтвораная толькі ў складзе Сэрбіі ды Чарнагорыі, у якой пражывала значная колькасьць сэрбскага насельніцтва.
Заканадаўчы орґан — Хаўрусная скупшчына (Савезна скупштина), складалася з Рады Рэспублік (Веће република) ды Рады грамадзянаў (Веће грађана), абіранага народам тэрмінам на 4 рокі, кіраўнік дзяржавы — Прэзыдэнт (Председник), абіраны Хаўруснаю скупшчынаю тэрмінам на 4 рокі, выканаўчы орґан — Хаўрусная ўлада (Савезна влада), што назначаецца Хаўруснаю скупшчынаю, вышэйшая судовая інстанцыя — Хаўрусны суд (Савезни суд), орґан канстытуцыйнага нагляду — Хаўрусны канстытуцыйны суд (Савезни уставни суд). Складалася з рэспублік, рэспублікі — з супольнасьцяў. Заканадаўчымі орґанамі рэспублік былі народныя сходы (Народна скупштина), абіраныя тэрмінам на 4 рокі, кіраўніком рэспублікі — прэзыдэнт (Председник Републике), абіраны народам тэрмінам на 5 рокі, выканаўчым орґанам — улада (Влада), што назначаецца народным сходам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.