востраў ці выспа на паўночным краі Шатляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Суле Стэк (па-ангельску: Sule Stack) — Суле Стэк або Стэк Скэры (па-ангельску: Stack Skerry)- надзвычай аддалены востраў або выспа вышынёй 37 м у Паўночнай Атлянтыцы ля паўночнага ўзьбярэжжа Шатляндыі, падымаецца з участку тэрыторыі няправільнай формы з нераўнамернымі глыбінямі менш за 50 мэтраў, распасьціраючыся паміж 24 і 38 марскімі мілямі на паўночны ўсход ад мыса па-беларуску: Гнеў (па-ангельску: Cape Wrath) (58°38′00″ пн. ш. 5°00′00″ з. д.), які падзяляецца на Скэры, што займае паўднёва-заходнюю частку, і Суле — паўночна-ўсходнюю.
Суле Стэк | |
Месца | Атлянтычны акіян |
---|---|
Плошча | 2,9га км² |
Найвышэйшы пункт | 37мэтраў м |
Краіна | Шатляндыя |
Вобласьць | Аркнэйскія астравы |
Каардынаты | 59°1′26.35″ пн. ш. 4°30′24.7″ з. д. |
Суле Стэк |
Суле Стэк утвораны зь люізійскага гнэйсу (па-ангельску: Lewisian gneiss), як унікальная кампазыцыя многіх мінэралаў, уключаючы палявы шпат, эпідот і кварц, які сустракаецца ў паўночна-заходняй частцы Шатляндыі й прылеглых выспах[1][2].
З захаду выспа Суле Стэк выглядае як падвойная скала й знаходзіцца ў 49 кілямэтрах (26,5 марскіх міляў на поўнач ад мацерыка Шатляндыі й у 66 км (35,5 марскіх міляў) на захад ад Аркнэйскіх астравоў, уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Аркнэйскія астравы. Адзіны сусед у Суле Стэка — Суле Скеры, які знаходзіцца ў 10 км (5,5 марскіх міляў) на паўночны ўсход, а аддаленыя выспы Рона й Сула Сгэйр ляжаць далей на захад.
Этымалёгія слоў Суле (Сула), Скэры, Стак і Сгэйр не ўяўляе цяжкасьцяў. Суле, або Сула, ад гэльскай (па-гэльску: Sulaire), што азначае птушка Олуш (па-ангельску: Gannet). Скэры скандынаўскага паходжаньня, абазначаючы рыф або скалу, плошча якой значная большая адносна яго вышыні. Стак, таксама скандынаўскі, наадварот — каменны слуп, вышыня якога большая ў параўнаньні з базай[3].
Суле Стэк і Суле Скеры ўнесены ў сьпіс спэцыяльных ахоўных зон і зьяўляюцца домам для цюленяў і марскіх птушак зь якіх пераважна Олуша паўночная — (па-ангельску: Northern Gannet), (па-лацінску: Morus bassanus).
Суле Стэк заселены калёніяй птушак, як мінімум, з 18-га стагоддзя, колькасьць стабільная, верагодна, поўная.
Аэраздымка, праведзеная 18 чэрвеня 2013 года, выявіла 4550 відавочна занятых месцаў, што амаль ідэнтычна колькасьці 4618 у 2004 г. Прынамсі з 1994 г. не было зьменаў у колькасьці й памеры калёніі, мяркуецца, што скала цалкам занятая. |
||
—S. Murray, M.P. Harris & S. Wanles., [4] |
Віды іншых птушак, якія гняздуюцца:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.