Remove ads

Рэна́н Барды́ні Брэса́н (парт. Renan Bardini Bressan; нарадзіўся 3 лістапада 1988 году, Тубаран) — колішні бразыльскі футбаліст, які мае беларускае грамадзянства[4], гуляў у паўабароне. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы гулец чэмпіянатаў Беларусі 2010, 2011 і 2012 гадоў. Найлепшы футбаліст Беларусі 2012 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Рэнан Брэсан
Thumb
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лістапада 1988(1988-11-03)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006 Атлетыку Тубаран[d]
2007—2009 Гомель 77 (7)
2010—2012 БАТЭ 80 (39)
2013 Аланія Ўладзікаўказ 18 (0)
2014 Актабе 0 (0)
2014 Астана 6 (1)
2014—2016 Рыю Аві 45 (8)
2016—2017 АПОЭЛ Нікасія 7 (1)
2017—2019 Шавіш 71 (10)
2019 Куяба 3 (0)
2020—2021 Парана[d] 35 (7)
2021 Жувэнтудзі[d] 4 (0)
2021 КРБ[d] 26 (5)
2022—2023 Крысіюма[d] 6 (0)
2022 Віла-Нова[d] 0 (0)
2023 Эрсылію-Лус[d] 12 (3)
2023 АБС Натал[d] 8 (0)
Зборныя
2012—2018 Беларусь 29 (3)
Закрыць

Кар’ера

Клюбная

Пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў[5]. Першыя трэнэры — Антоніё Карляс і Сэбастыяна[5]. Першы прафэсійны кантракт падпісаў з камандай роднага гораду за 150 даляраў у месяц[5]. У адным з паказальных матчаў яго заўважыў сэлекцыянэр з Украіны і прапанаваў два варыянты працаўладкаваньня — «Віцебск» і «Карпаты»[5], паехаў на прагляд у львоўскія «Карпаты», але там узьніклі праблемы[6]. Урэшце кантракт Брэсан заключыў з «Гомелем»[5].

У студзені 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ[7]. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011.

Удзельнік Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў[8][9] (адзначаўся па адным забітым галы ў хатніх матчах каманды супраць «Габнарф’ёрдуру», «Марытыму» — першы матч плэй-оф, «АЗ» 2-га туру, «Шэрыфа» 4-га туру, «Пары Сэн-Жэрмэн» — першы матч 1/16 фінала) і Лігі чэмпіёнаў 2011—2012 гадоў[10] (на рахунку па адным забітым мячы ў выязных матчах супраць «Лінфілду» і пльзенскай «Вікторыі» 1-га туру, і хатніх матчах супраць «Экранасу» і «Міляну» 4-га туру) у складзе БАТЭ.

26 лістапада 2012 году падпісаў кантракт на 3,5 году з уладзікаўкаскай «Аланіяй», да якой ён далучыўся ў студзені 2013 году[11]. У кастрычніку 2013 году ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з «Аланіяй» празь нявыплату заробку больш чым за тры месяцы[12]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт на 2 гады з казаскім клюбам «Актобэ»[13], аднак ужо ў пачатку лютага пакінуў клюб па ўзаемнай згодзе бакоў[14], пасьля чаго падпісаў двухгадовы кантракт зь іншым казаскім клюбам — «Астана»[15]. Ужо ў канцы ліпеня 2014 году кантракт з «Астаной» быў скасаваны, за гэты час Брэсан правёў за клюб 6 гульняў, у якіх забіў 1 гол[16]. У жніўні 2014 году падпісаў кантракт на два гады з партугальскім клюбам «Рыю Аві»[17]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з кіпрскім клюбам АПОЭЛ[18]. У студзені 2017 году перайшоў у партугальскі клюб «Шавіш»[19]. У траўні 2019 году, пасьля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымэйра-лізе, пакінуў каманду[20].

У верасьні 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Куяба» з бразыльскай Сэрыі Б[21]. Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2019 году[22]. У лютым 2020 году далучыўся да іншага клюба другога бразільскага дывізіёну — «Параны»[23], дзе быў адным зь вядучых гульцоў. У кастрычніку 2020 году падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 году[24]. У лютым 2021 году, пасьля таго як «Парана» страціла месца ў Сэрыі Б, далучыўся да «Жувэнтудзі»[25], дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу. У чэрвені 2021 году падпісаў кантракт з клюбам КРБ[26], а ў сьнежні 2021 году перайшоў у «Крысіюму»[27]. У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Віла-Нову»[28]. Праз траўмы не згуляў аніводнага матчу за каманду і ў лістападзе 2022 году пакінуў «Віла-Нову»[29].

У пачатку 2023 году быў у складзе «Крысіюмы» ў матчах чэмпіянату штату Санта-Катарына, аднак заставаўся на лаўцы запасных і не выходзіў на поле. У лютым 2023 году скасаваў кантракт з клюбам[30] і неўзабаве стаў гульцом «Эрсылію-Лус» з Сэрыі Д[31]. У ліпені 2023 году перабраўся ў АБС з Сэрыі Б[32][33], аднак ужо ў верасьні 2023 году перастаў зьяўляцца на полі і хутка пакінуў каманду[34][35].

У лістападзе 2023 году далучыўся да футзальнай каманды «Барсэмлона» з роднага гораду Тубаран[36].

Зборная

29 лютага 2012 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Малдовы. У 2012 годзе ў складзе алімійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане.

Remove ads

Узнагароды

Камандныя

«Гомель»
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007
БАТЭ

Асабістыя

Асабістае жыцьцё

Рэнан — каталік. Ведае партугальскую, ангельскую і расейскую мовы[5]. У 2007 годзе пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Мар’янай, яна вучылася ў мэдыцынскім інстытуце[5]. 17 сьнежня 2010 году Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Брэсану было выдадзена беларускае грамадзянства[38][39]. Падчас выступаў за барысаўскі БАТЭ жыў у Менску[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads