Remove ads
партугальскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рыю Аві» (па-партугальску: Rio Ave) — партугальскі футбольны клюб з гораду Віла-ду-Кондзі. Заснаваны ў 1939 годзе. Сваю кар’еру ў клюбе ў свой час пачыналі такія вядомыя партугальскія футбалісты, як то Алфрэду Каштру, Паўліньню Сантуш, Кім Вітарыну, Руй Жоржы і Фабію Куэнтран. Таксама праз клюб прайшлі такія таленавітыя замежнікі, як то Ян Облак і Эдэрсан.
Рыю Аві | |
Поўная назва | Rio Ave Futebol Clube |
---|---|
Заснаваны | 1939 |
Горад | Віла-ду-Кондзі, Партугалія |
Стадыён |
Рыю Аві Умяшчальнасьць: 12 815 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прымэйра-Ліга |
· 2023—2024 | 11 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы rioavefc.pt (парт.) |
«Рыю Аві» быў заснаваны ў 1939 годзе купай зь пяці чалавек і неўзабаве атрымаў мянушку Раю Грандзі, што перакладаецца як «Вялікая рака». Свой першы матч дружына правяла 6 траўня 1939 году ў Бэйрышы, дзе саступіла мясцовай камандзе зь лікам 2:1. На пачатку 1940 году «Рыю Аві» набыў уласны стадыён Эштадыю да Авэніда, на якім каманда гуляла да 1984 году. Дружына з прадмесьця Порту доўгі час брала ўдзел у рэгіянальных спаборніцтвах, а таксама ў найніжэйшых лігах чэмпіянату Партугаліі. Упершыню «Рыю Аві» згуляў у Прымэйра-Лізе ў сэзоне 1979—1980 гадоў, але дэбют быў змрочаны стратай камандай месца ў лізе. Аднак, клюб хутка вярнуўся ў найвышэйшую лігу, дзе правёў амаль дзесяцігодзьдзе. У 1980-я гады галоўным дасягеньнем было 5 месца ў сэзоне 1981—1982 гадоў, калі каманду ачольваў Фэлікс Маўрыньню, бацька Жузэ Маўрыньню. Таксама каманда прасунулася да фіналу Кубка Партугаліі ў 1984 годзе, але атрымала паразу зь лікам 4:1[2].
У пачатку 1990-х галоўным трэнэрам быў Аўгушту Інасію, які раней быў футбалістам «Спортынгу», «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, але празь некалькі гадоў працы ён сышоў працаваць асыстэнтам трэнэр у «Порту». Вяртаньне каманды да Прымэйры адбылося толькі ў сэзоне 1996—1997 гадоў. Клюб некаторы час вагаўся паміж двума дывізіёнамі, а трывала замацаваўся ў найвышэйшай лізе толькі ў 2008 годзе, стаўшы моцным серадняком.
У 2013—2014 гадах клюб дакрочыў да фіналаў абодвух партугальскіх кубкаў (Кубка Партугаліі і Кубка партугальскае лігі), але абодва разы атрымаў паразу ад «Бэнфікі», якая ў той сэзон здабыла яшчэ і чэмпіёнскі тытул. Трэнаваў тады каманду выбітны партугальскі трэнэр Нуну Эшпірыту Санту. Дзякуючы памянёнаму раскладу «Рыю Аві» ўпершыню ў сваёй гісторыі кваліфікаваліся ў эўрапейскія турніры, уласна ў Лігу Эўропы[3]. Пасьля посьпехаў Санту пакінуў клюб, ачоліўшы гішпанскую «Валенсію». З новым галоўным трэнэрам Пэдру Мартыншам «Рыю Аві» пракрочыла праз кваліфікацыю Лігі Эўропы, выбіўшы швэдзкія клюбы «Гётэборг» і «Эльфсборг», далучыўшыся да групавога этапу. Каманда не дала рады і прагуляўшы ўсе гульні ў гасьцях, а таксама прагуляўшы дома ўкраінскаму «Дынама», скончыла эўрасэзон на апошнім чацьвертым месцы ў групе.
Пад кіраўніцтвам трэнэра Мігела Кардозу «Рыю Аві» фінішавала на пятым месцы ў сэзоне 2017—2018 гадоў[4]. У 2019 годзе да каманды далучыўся іранскі галеадор Мэгдзі Тарэмі, які дапамог паўтарыць вынік нядаўняга сэзону. Каманда скончыла сэзон на пятым месьце, а Тарэмі поруч з двума гульцамі «Бэнфікі» з 18 галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі. Неўзабаве клюб не ўтрымаўся ў найвышэйшым дывізіёне і перайшоў да Лігі 2, але хутка вярнуўся да эліты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.