беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Віцебск» — беларускі футбольны клюб з гораду Віцебску, заснаваны ў 1960 годзе. Уладальнік Кубка Беларусі (1998).
Віцебск | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Віцебск» |
---|---|
Заснаваны | 1960 |
Горад | Віцебск, Беларусь |
Стадыён |
Цэнтральны спарткомплекс Умяшчальнасьць: 8144 |
Дырэктар | Мікалай Вайцюхоўскі[1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2023 | Першая ліга, 3 месца (падвышэньне) |
Афіцыйны сайт |
Каманда была створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.
У найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда гуляла з 1992 па 2011 год, акрамя сэзонаў 2003 і 2005 гадоў. Найлепшыя сэзоны клюб праводзіў у 1990-х гадох, калі трывала вёў барацьбу за мэдалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гадоў гульня пайшла на спад, і двойчы паводле вынікаў сэзонаў 2002 і 2004 гадоў клюб выбываў у першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прайшла пры чарговым уздыме віцебскага клюбу, які, хоць і не змагаўся за мэдалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.
З 2009 году пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сэзоне 2011 году няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах менскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў першую лігу[3].
Сэзон 2012 году каманда правяла ў барацьбе за вяртаньне ў эліту. Да апошняга моманту віцебскі клюб захоўваў шанец на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў вышэйшай лізе, але ў выніку гульцы віцебскага клюбу скончылі сэзон трэцімі. Сэзон 2013 году пачаўся для каманды няўдала, але пазьней клюб выйшаў на другую пазыцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 году з-за дрэннага фінансаваньня з клюбу сышлі асноўныя гульцы, але «Віцебск» працягваў весьці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клюб зноўку апынуўся на трэцім месцы, ня здолеўшы вярнуцца ў найвышэйшую лігу.
У сэзоне 2014 году склад каманды папоўніўся моцнымі для ўзроўню першай лігі гульцамі, што дазваляла разьлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але віцебскі клюб пацярпеў паразы ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы этап на пятым месцы. Пасьля гэтага ў ліпені 2014 году быў звольнены галоўны трэнэр Юры Канаплёў. Разам з новым трэнэрам Сяргеем Вехцевым «Віцебск» падвысіў свае паказчыкі і неўзабаве ўзняўся да трэцяга радку, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў найвышэйшую лігу.
Сэзон 2015 году каманда пачала ў найвышэйшай лізе, аднак ужо ўлетку праз дрэнныя паказчыкі з клюбу быў звольнены галоўны трэнэр Сяргей Вехцеў, а ў пачатку ліпеня выконваючым абавязкі быў назначаны Сяргей Ясінскі, які да гэтага часу трэнэраваў дубль «Віцебску». Не зважаючы на тое, што клюб скончыў чэмпіянат на перадапошнім 13-м месцы, гульня ў цэлым і колькасьць набраных пунктаў зь Ясінскім значна палепшылася, а клюб захаваў месца ў эліце[4]. 23 жніўня 2015 году Ясінскі стаў паўнавартнасным галоўным трэнэрам, а ў сьнежні падоўжыў працоўнае пагадненьне з клюбам на 2 гады. Яшчэ адной прыкметнай падзеяй 2015 году стала тое, што клюб упершыню за апошнія гады распачаў сэзон без даўгоў.
У 2016 годзе на балянс клюбу перайшоў «Цэнтральны спарткомплекс», на якім клюб праводзіць хатнія матчы. Паводле словаў дырэктара клюбу Мікалая Вайцюхоўскага, гэта дало магчымасьць клюбу зарабляць грошы за кошт стадыёну, якія ў тым ліку пайшлі на мадэрнізацыю комплекса[5]. У чэмпіянаце клюб заняў высовае 6-е месца, зрабіўшы стаўку ў тым ліку на мясцовых выхаванцаў. Найлепшым бамбардзірам клюбу стаў Раман Воўкаў, кантракт зь якім клюб падпісаў напярэдадні сэзону. На рахунку нападніка 9 мелася галоў. Таксама ў сярэдзіне сэзону да клюбу далучыўся нападнік Кірыл Вяргейчык, які аднак у асноўным выходзіў на замену.
На новы сэзон клюб здолеў захаваць у сваім складзе лідэраў каманды, аднак сэзон распачаўся наўядала. Першую перамогу «Віцебск» атрымаў толькі ў пятым туры, калі ў гасьцёх перамог гарадзенскі «Нёман» зь лікам 1:4, такім чынам гэта старт стаў найгоршым для клюбу з 2011 году. Аднак у хуткім часе клюб спраўна стаў зарабляць пункты і падвысіў сваю пазыцыю ў турнірнай табліцы. Сапраўднай сэнсацыяй стала падпісаньне кантракту з былым гульцом менскага «Дынама» Рафаэлам Ледэсмам[6]. Клюб амаль да апошняга меў шанец на 4-е месца, якое ў некаторых выпадках дае магчымасьць выступіць у Лізе Эўропы, аднак усё ж такі прапусьціў наперад канкурэнтаў і заняў выніковае 8-е месца.
У 2018 годзе «Віцебск» страціў некалькіх выдатных гульцоў, як то Арцёма Салаўя, які перайшоў у менскае «Дынама», і Віталя Квашука, які перайшоў у гарадзенскі «Нёман». Аднак, такія страты клюб здолеў кампенсаваць, падпісаўшы адразу некалькіх былых гульцоў менскага «Дынама», як то Бруну Фурлана і Ненада Адамавіча. Дзякуючы ўзмацненьню, клюб выдаў свой найлепшы старт з 2010 году, атрымаўшы дзьве перамогі і аднойчы згуляўшы ў нічыю ў трох першых турах[7], выдатны сэзон праводзілі Антон Матвеенка, Кірыл Вяргейчык, Мікалай Золатаў і Арцём Скітоў. «Віцебск» увесь сэзон знаходзіўся ў групе лідэраў і нават прэтэндаваў на мэдалі турніру, але хатняя паразу ад менскага «Дынама» зь лікам 0:1 перакрэсьліла ўсе надзеі на п’едыстал. Паўночнікі ў выніку фінішавалі на 4 месцы. Паводле вынікаў году кіраўніцтва гораду падзякавала камандзе за посьпехі і пастанавіла клюбу ў новым сэзоне паўтарыць ці пераўзысьці выніку 2018 году. «Віцебск» страціў Вяргейчыка, які па сканчэньні кантракту перабраўся ў менскае «Дынама», але агулам здолеў захаваць асноўных лідэраў.
Пачатак сэзону склаўся ўдала, то бок паўночнікі ў розыгрышу Кубка двойчы перагулялі гомельскі «Лякаматыў» у 1/4 фіналу, а таксама ў двубоі былі мацней за менскіх дынамаўцаў. У фінале, які дарэчы ладзіўся ў Віцебску, дружына атрымала паразу ад салігорскага «Шахцёра» зь лікам 0:2. За гульнёй каманды назіралі 7954 заўзятары. У чэмпіянаце выніку былі жахлівымі, то бок з шэрагам нічый клюб першую перамогу здабыў толькі ў 6 туры ў гасьцявой сустрэчы супраць «Гомлю». Улетку дружыну чакаў яшчэ адзін благі адрэзак безь перамогаў. Гэтак жа «Віцебск» пасьля 20 гадоў павярнуўся ў эўракубкі, саступіўшы ў 1 кваліфікацыйным раўндзе фінскаму КуПСу. Дружына скончыла сэзон на 13 радку, а наступны сэзон 2020 году на 12 месцы. У розыгрышу Кубка Беларусі 2021—2022 гадоў «Віцебск» прасунуўся да паўфіналу, але там саступіў пераможцу даго турніру «Гомлю». Нягодны для клюбу апынуўся сэзон 2022 году, дружына адразу пасунулася на дно турнірнай табліцы без шанцаў выцягнуць сябе адтуль. У кастрычніку «Віцебск» у хатнім матчы з «Шахцёрам» саступіў зь лікам 0:5. На заканчэньне сэзону койданаўскі «Арсэнал» абышоў паўночнікаў у табліцы, у выніку чаго «Віцебск» фінішаваў на перадапошнім месцы і страціў сваё месца ў найвышэйшай лізе. З каманду напрыканцы сэзону сышоў Сяргей Ясінкі, а на ягоную пасаду быў прызначаны Аляксандар Паўлаў[8].
Сэзон 2023 году «Віцебск» пачаў няўдала, то бок пасьля 8-га тура каманда займала толькі 12-ы радок у Першай лізе. Аднак, ужо апасьля гэтага калектыў здабыў 11 перамогаў запар, перагуляўшы ў тым ліку ў дэрбі «Макслайн», які ў 2023 годзе пераехаў у Віцебск. Клюб узняўся ў табліцы і доўгі час намагаўся апярэдзіць «Дняпро», каб здабыць наўпроставы квіток да Найвышэйшай лігі. Тым ня менш, клюб фінішаваў на 3-м месцы і празь пераходныя матчы супраць сталічнага «Энэргетыка»-БДУ прасунуўся ў элітны дывізіён.
|
|
Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 | Першая | 3 | 28 | 19 | 2 | 7 | 57–30 | 59 | 1/16 |
2013 | Першая | 3 | 30 | 16 | 7 | 7 | 40–29 | 55 | 1/16 |
2014 | Першая | 3 | 30 | 15 | 5 | 10 | 44–30 | 50 | 1/4 |
2015 | Найвышэйшая | 13 | 26 | 4 | 9 | 13 | 21–47 | 21 | 1/8 |
2016 | Найвышэйшая | 6 | 30 | 12 | 6 | 12 | 30–26 | 42 | 1/8 |
2017 | Найвышэйшая | 8 | 30 | 12 | 7 | 11 | 35–38 | 43 | 1/8 |
2018 | Найвышэйшая | 4 | 30 | 19 | 5 | 6 | 47–20 | 62 | Ф |
2019 | Найвышэйшая | 13 | 30 | 8 | 7 | 15 | 24–39 | 31 | 1/8 |
2020 | Найвышэйшая | 12 | 30 | 8 | 12 | 10 | 30–38 | 36 | 1/4 |
2021 | Найвышэйшая | 7 | 30 | 9 | 10 | 11 | 37–41 | 37 | 1/2 |
2022 | Найвышэйшая | 15 | 30 | 4 | 10 | 16 | 28–49 | 22 | 1/4 |
2023 | Першая | 3 | 32 | 23 | 4 | 5 | 68–22 | 73 | 1/4 |
Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга Эўропы | 2 | 0 | 1 | 1 | 1—3 |
Кубак уладальнікаў кубкаў | 2 | 0 | 1 | 1 | 2—9 |
Кубак Інтэртота | 2 | 0 | 1 | 1 | 3—4 |
Усяго | 6 | 0 | 3 | 3 | 6—16 |
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
1998—1999 | Кубак кубкаў | к/р | Леўскі | 1:1 | 1:8 | |
1999 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Вартэкс | 1:2 | 2:2 | |
2019—2020 | Ліга Эўропы | 1 к/р | КуПС | 1:1 | 0:2 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.