From Wikipedia, the free encyclopedia
Марачо́ўшчына (Мерачо́ўшчына) — урочышча ў Беларусі, былы фальварак. Знаходзіцца за за 1,5 км на паўночны захад ад места Косава. Радзіма Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША. Да нашага часу тут захаваўся палац Пуслоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст. У адноўленай сядзібе Касьцюшкаў дзейнічае музэй.
Марачоўшчына | |
трансьліт. Maračoŭščyna | |
Урочышча Марачоўшчына | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′55.92″ пн. ш. 25°7′25.51″ у. д. |
± Марачоўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Традыцыйная гістарычная назва ўрочышча — Марачоўшчына — адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. У аснове тапоніма ляжыць старабеларускі апелятыў «марочна», які азначае — балота, дрыгва, балоцістая мясцовасьць[1]. Часам пры напісаньні назвы фальварку пад уплывам польскай мовы і польскай гістарыяграфіі замест уласна беларускай ужываецца спаланізаваная форма — Мерачоўшчына, што супярэчыць як сучаснай мясцовай моўнай традыцыі, так і самой этымалёгіі назвы[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Марачоўшчыну датуецца 23 кастрычніка 1529 рокам, калі фальварак быў у валоданьні Храптовічаў. У 1577 року князі Сангушкі-Кобрынскія прадалі Косаў разам з Марачоўшчынай ваяводу берасьцейскаму Андрэю Ляшчынскаму[3].
У першай палове XVIII стагодзьдзя Марачоўшчына была ў валоданьні Сапегаў. У 1733 року яна перайшла да мечніка берасьцейскага Людвіка Касьцюшкі ў заставу[4]. Прынята лічыць, што тут у 1746 року нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка. Па сьмерці Людвіка фальварак перайшоў да ягонай жонкі Тэклі з Ратомскіх, якая прадала Марачоўшчыну ў 1764 року ўладальніку Косава Юрыю Флемінгу і пераехала ў Сяхновічы. З гэтага часу Марачоўшчына стала неад’емнай часткай косаўскага маёнтку.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 рок) Марачоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні.
У 1821 року Косаўскі ключ набыў граф Войцех Пуслоўскі, маршалак шляхты Слонімскага павету, які распачаў аднаўленьне сядзібы Касьцюшкаў. Рэстаўрацыя завяршылася ў 1857 року[5].
25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай Марачоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 року Марачоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Косаве Косаўскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 року Марачоўшчына ўвайшла ў БССР. За часамі Другай сусьветнай вайны згарэла сядзіба Касьцюшкаў. У 1999 року на месцы былога фальварку паставілі мэмарыяльны камень, а ў верасьні 2004 року ў адноўленым будынку разьмясьціўся сядзіба-музэй Касьцюшкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.