From Wikipedia, the free encyclopedia
Грузі́нская правасла́ўная царква́ (па-грузінску: საქართველოს სამოციქულო ავტოკეფალური მართლმადიდებელი ეკლესია) — рэлігійнае аб’яднаньне Грузіі, аўтакефальная хрысьціянская праваслаўная царква. Царква зьяўляецца дамінуючай рэлігійнай установай Грузіі, большасьць насельніцтва Грузіі зьяўляюцца чальцамі гэтай царквы.
Грузінская праваслаўная царква | |
груз. საქართველოს სამოციქულო ავტოკეფალური მართლმადიდებელი ეკლესია | |
Дата ўтварэньня | 486 |
---|---|
Юрыдычны статус | рэлігійнае аб’яднаньне |
Мэта | пашырэньне праваслаўнай хрысьціянскай веры |
Штаб-кватэра | Тбілісі |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Грузія |
Патрыярх | Ільля II |
Кіроўны орган | сынод |
Сайт | patriarchate.ge |
Падставы на існаваньне аўтакефаліі грунтуюцца на гістарычных каранях, якія можна прасачыць да хрысьціянізацыі Ібэрыі Сьвятой Нінай ў IV стагодзьдзі н. э. Як і ў аналягічных аўтакефальных праваслаўных цэрквах, вышэйшым кіруючым органам зьяўляецца Сьвяты Сынод. Царкву ўзначальвае патрыярх Грузіі Ільля II, які быў абраны на гэтую пасаду яшчэ ў 1977 годзе.
Праваслаўнае хрысьціянства зьяўляецца дзяржаўнай рэлігіяй на працягу большай часткі гісторыі Грузіі да 1921 году, калі яна была захоплена Чырвонай Арміяй падчас савецка-грузінскай вайны і стала часткай Савецкага Саюзу[1]. Дзеючая Канстытуцыя Грузіі вызначае асаблівую ролю Грузінскай праваслаўнай царквы ў гісторыі краіны, але і агаворвае незалежнасьць царквы ад дзяржавы. Урадавыя адносіны з царквой вызначаюцца і рэгулююцца згодна з канкардатам 2002 году.
Царква зьяўляецца самай даверанай установай у Грузіі. Паводле зьвестак на 2013 год 95% рэспандэнтаў мелі станоўчае меркаваньне пра царкву[2].
Хрысьціянства паводле паданьня пачало распаўсюд на тэрыторыі сучаснай Грузіі яшчэ ў I стагодзьдзі н. э. апосталам Андрэем. У 317 годзе дзякуючы намаганьням Сьвятой Ніны хрысьціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Грузіі. Спачатку грузінская царква была падпарадкавана Антыяхійскаму патрыярхату. З 486 году году грузінская царква стала самастойнай з цэнтрам у Мцхета.
За часамі Сасанідаў (VI—VII стагодзьдзі) царква вытрымала барацьбу з пэрсыдзкімі вогнепаклоньнікамі, а ў пэрыяд турэцкіх заваёваў (XVI—XVIII стагодзьдзі) — з ісламам.
У 1801 годзе ўсходняя частка Грузія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1811 годзе расейскі Сьвяты Сынод зьняў сан каталікоса-патрыярха з Антонія ІІ і адмяніла патрыярхію. Грузінская царква была пазбаўленая аўтакефаліі і далучана да Расейскай праваслаўнай царквы як экзархат. Пры гэтым экзархам прызначалі біскупаў-негрузінаў, што прыводзіла да канфліктаў зь мясцовым духавенствам.
Аднаўленьне Грузінскай аўтакефаліі было абвешчана 12 сакавіка 1917 году Мцхецкам Саборы. Грузінская аўтакефальная царква была прызнаная савецкім урадам, аднак не была прызнаная Расейскай праваслаўнай царквой. У савецкі час грузінская праваслаўная царква была забаронена, многія дзеячы грузінскай царквы рэпрэсаваныя.
Прызнаньне Маскоўскім патрыярхатам Грузінскай царквы афіцыйна было абвешчана вызначэньнем Сьвятога Сынода РПЦ ад 19 лістапада 1943 году. Нягледзячы на гэта ў пасьляваенныя гады назіраўся перасьлед царквы савецкай уладай. У 1989 годзе аўтакефалію Грузінскай царквы пацьвердзіў Канстантынопальскі патрыярхат.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.