адзін з 12 апосталаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Апостал Андрэй, Андрэй Першазваны (па-старажытнагрэцку: Ἀνδρέας Πρωτόκλητος, Andréas Prōtóklētos) — адзін з 12 вялікіх апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста, якога, паводле біблейскай легенды, Ісус Хрыстос першым заклікаў ісьці за сабой за Ярдан у той час, калі ён лавіў рыбу на Галілейскім (Тывэрыядзкім) возеры. Па сьцьверджаньню Эвангельля паводле Яна, Андрэй быў адным з вучняў Яна Хрысьціцеля й яшчэ раней, чым яго брат Сымон (Пётар), быў закліканы на апостальства, а таму ў грэцкіх рэлігійных паданьнях называецца Першазваным. Разам са сваім братам Сымонам (Пятром) і двума сынамі Зэвядзея (Якавам і Янам), таксама апосталамі, лічыцца самым блізкім вучнем Хрыста. Яго прапаведніцкая хрысьціянская дзейнасьць праходзіла сярод скіфаў, якія жылі на берагах Чорнага мора. Паводле паданьня рускіх летапісцаў, Андрэй прапаведаваў хрысьціянства на тэрыторыі Русі, быў каля сучаснага Кіева й нават даходзіў да Ноўгараду. Потым па ўзьбярэжжы Чорнага мора прыйшоў у Фракію (Баўгарыю), адтуль у Грэцыю, дзе быў расьпяты на крыжы.
Андрэй Першазваны | |
Ἀνδρέας Πρωτόκλητος | |
Андрэй Першазваны | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | пачатак I ст. Бэтсаіда, Галілея |
Памёр | I ст. Патры |
Шануецца | большасьцю хрысьціянскіх цэркваў |
У ліку | апосталаў |
Дзень памяці | 30 лістапада (13 сьнежня) (праваслаўе) 30 лістапада (каталіцызм) |
Патрон | Шатляндыя, Украіна, Расея, Сыцылія, Грэцыя, Кіпр, Румынія, Патры, Эпархія Параньяке, Маніла, Амальфі, Лука (Мальта), Прусія, Эпархія Вікторыі, рыбакі, гандляры рыбай, вырабнікі вяроўкі |
Атрыбуты | Доўгая барада й валасы, кніга |
Андрэй (апостал) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.