From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Алаіза Хадкевіч (у дзявоцтве Астроская; 25 сакавіка 1600[1] — 27 студзеня 1654[2]) — грамадзка-рэлігійная дзяячка Рэчы Паспалітай.
Ганна Алаіза Хадкевіч | |
Герб «Астроскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 25 сакавіка 1600 |
Памерла | 24 студзеня 1654 (53 гады) |
Пахаваная | |
Род | Астроскія |
Бацькі | Аляксандар Астроскі Ганна з Косткаў[d] |
Ганна Алаіза — апошняя прадстаўніца роду Астроскіх. Па яе сьмерці шматлікія маёнткі перайшлі да князёў Заслаўскіх, пазьней да Сангушкаў.
З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, дачка Аляксандра, ваяводы валынскага, і Ганны з Косткаў. У 1603 годзе засталася без бацькі, выхоўвалася маці.
28 лістапада 1620 году выйшла замуж за гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Аднак неўзабаве гетман накіраваўся на сойм у Варшаву, а потым у сваю апошнюю выправу, не ўступіўшы ў правы мужа.
Па сьмерці мужа (1621 год) узяла абяцаньне бясшлюбнасьці, вяла аскетычны лад жыцьця. Ахвяравала сродкі на карысьць каталіцкіх сьвятыняў. Зь яе фундацыі ў 1624 годзе ў Астрозе адкрыўся езуіцкі кляштар з калегіюмам. Таксама заснавала езуіцкі калегіюм у Яраславе.
У 1624 годзе перапахавала ў Астроскім езуіцкім касьцёле парэшткі мужа.
Непрыхільна ставілася да тых праваслаўных, што не прынялі Берасьцейскай уніі, спрыяла вяртаньню ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі (па аднаўленьні еднасьці зь Сьвятых Пасадам) цэркваў у Тураве.
Па сьмерці часова спачыла ў Яраславе, у 1723 годзе па сканчэньні Вялікай Паўночнай вайны адбылося яе ўрачыстае перапахаваньне ў дамініканскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астрозе[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.