Аляксандар Астроскі

(1570—1603) ваявода валынскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Астроскі

Аляксандар Астроскі (1570, вёска Вявёрка каля Тарнава — 13 сьнежня 1603[1], места Тарнопаль) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (з 1593).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Аляксандар Астроскі
Thumb
Аляксандар Астроскі

Герб «Астроскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1570(1570)
Памёр 13 сьнежня 1603
Пахаваны
Род Астроскія
Бацькі Канстантын Астроскі
Соф’я з Тарноўскіх
Жонка Ганна з Косткаў
Дзеці Соф’я, Канстантын Аляксандар, Крыштап, Януш Павал, Аляксандар, Ганна Алаіза, Кацярына
Закрыць

Быў старостам пераяслаўскім (з 1594). Валодаў местамі Ратнам (прыкладана з 1590), Дарагабужам, Суражам, Зьвягелем, паловай места Астрогу (усе з 1603)[2].

Біяграфія

Thumb
Ганна Костка

З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, сын Канстантына-Васіля, ваяводы кіеўскага, і Соф’і з Тарноўскіх. Меў братоў Януша, кашталяна кракаўскага, і Канстантына, старосту ўладзімерскага, а таксама сясьцёр Кацярыну і Лізавету.

Дзяцінства правёў у Дубне, выхаваньне і адукацыю спачатку атрымаў у Астрозе, а потым пры двары караля і вялікага князя.

Збудаваў палац у Яраславе, уладаньні жонкі ў Рускім ваяводзтве. У 1593 року разьбіў пад Яраславам татараў.

Разам з бацькам супрацьдзейнічаў правядзеньню царкоўнай уніі, удзельнічаў у праваслаўным саборы 1596 року ў Берасьці, саборы праваслаўных і пратэстантаў 1599 року ў Вільні.

У 1592 року ажаніўся з Ганнай (1575—1635), дачкой кашталяна гданьскага і ваяводы сандамірскага Яна Косткі (1529—1581) і Соф’і Адроваз (1540—1580). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Соф’я (1595—1622), жонка з 1613 року князя Станіслава Любамірскага (1583—1649);
  • Аляксандар (?—1607);
  • Адам Канстантын (пам. 1618);
  • Крыштап (пам. 1606);
  • Януш Павал (?—1619);
  • Васіль (пам. 1605);
  • Ганна Алаіза (1600—1654), жонка з 1620 року гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча (1560-1621)
  • Кацярына (1602—1642), жонка з 1620 року ваяводы кіеўскага Томаша Замойскага (1594—1638).

Неспадзявана памёр у 1603 року (магчыма яго атруцілі). Спачыў у Астрозе, у царкве Божага Яўленьня.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.