літоўскі княскі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Астро́скія — княскі род гербу ўласнага, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладаньні на тэрыторыі сучасных Беларусі й Украіны.
Астроскія лац. Astroskija | |
Герб Астроскі | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Паходжаньне ня высьветленае з дакладнасьцю, і пытаньне пра іхных пачынальнікаў разьвязваецца па-рознаму. Мацей Стрыйкоўскі выводзіў Астроскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)[1], некаторыя дасьледнікі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай[2] лічыцца вэрсія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іхнае паходжаньне ад Турава-Пінскіх князёў[3] (паводле памінальніка Астроскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).
Першым гістарычна вядомым князем Астроскім быў Даніла, уладальнік места Астрог на Валыні ў сярэдзіне XIV ст. (адсюль прозьвішча)[4].
Галіна Астроскіх — Заслаўскія, да якіх па згасаньні ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.
Юры (? — 1292), кн. пінскі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.