Remove ads
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяро́заўка — места ў Беларусі, на левым беразе ракі Нёмана (за 1,5 км ад яе). Уваходзіць у склад Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 311 чалавек[1]. Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нёман, на аўтамабільнай дарозе Ліда — Наваградак.
Бярозаўка лац. Biarozaŭka | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1990 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Лідзкі | ||||
Вышыня: | 126 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 311 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1561 | ||||
Паштовы індэкс: | 231306 | ||||
СААТА: | 4236506000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′0″ пн. ш. 25°30′0″ у. д. | ||||
± Бярозаўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бярозаўка ўзьнікла ў канцы XIX стагодзьдзя на месцы некалькіх гутаў, першая зь якіх ўтварылася ў 1875 годзе. У 1883 годзе мясцовы шляхціч Зянон Ленскі зьвярнуўся да ўладаў з просьбай адчыніць гуту. У канцы 1884 году зямяніну выдалі дазвол на будаваньне ў ягоным маёнтку Заенчыцах (дзялянку вылучылі ў лесе каля хутару Старой Гуты, пры ўтоку ў Нёман рэчкі Чорнай). Першую прадукцыю завод вырабіў у 1885 годзе. У 1891 годзе арандатарамі гуты сталі Вільгельм Краеўскі і Юліюс Столе — дасьведчаныя тэхнолягі і арганізатыры шкляной вытворчасьці. Ужо ў 1892 годзе яны правялі першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. У 1894 годзе В. Краеўскі і Ю. Столе пачалі будаваць уласны завод за 4 км ад арэндаванага, у 1896 годзе атрымалі тут першую прадукцыю. З таго часу завод Ленскага пачалі называць «Нёман-А» ці «Старая гута», а новы — «Нёман-Б» ці «Новая гута». На кожным з заводаў у 1897 годзе працавала больш за 100 чалавек. У 1898 годзе за 3 км ад ракі Нёман ва ўрочышчы Бярозаўцы А. Квяцінскі збудаваў яшчэ адзін завод, які неўзабаве ў 1900 годзе перайшоў да Краеўскага і Столе. У 1902 годзе апошнія закрылі «Старую гуту», а яе назву «Нёман-А» прысвоілі заводу ў Бярозаўцы, які стаў галоўным. У наш час на месцы «Старой гуты» захавалася толькі вялікая колькасьць шклобою і вогнетрывалага лому ад збураных печаў ды асобныя кусты бэзу, парэчак і агрэсту. А вакол дзейнага заводу вырасла места Бярозаўка.
У Першую сусьветную вайну Бярозаўку занялі нямецкія войскі. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярозаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Бярозаўка ўвайшла ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Наваградзкім раёне. 12 кастрычніка 1940 году яна стала цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
15 траўня 1959 году Бярозаўка атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку Наваградзкага, з 1962 году — Лідзкага раёну. 24 чэрвеня 1968 году паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У 1990 годзе Бярозаўка атрымала статус места.
У Бярозаўцы працуюць дашкольныя ўстановы, сярэднія школы, лякарня, бібліятэка, дом культуры. У 1990—2000-я гады ў месьце збудавалі Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа.
Найбуйнейшае прадпрыемства — завод «Нёман». Гута выпускае посуд, вазы, дэкаратыўна-мастацкія вырабы. Частка вырабаў экспартуецца за мяжу. Таксама працуюць хлебазавод, прадпрыемствы сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
Дзейнічае музэй Бярозаўскай гуты, дзе турысты могуць пабачыць разнастайную прадукцыю прадпрыемства, а таксама музэі гісторыі Бярозаўкі і «Сялянская хатка» ў 3-й школе. Спыніцца можна ў гатэлі шклозаводу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.