беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Ільля́ Шку́рын (нар. 17 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Сталь» з гораду Мельцу. Правы на гульца належаць расейскаму ЦСКА.
Ільля Шкурын | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1999[1][2] (25 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 80 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сталь Мелец | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 | Віцебск | 11 (1) |
2019 | Энэргетык-БДУ | 26 (19) |
2020—2024 | ЦСКА Масква | 13 (3) |
2021 | → Дынама Кіеў | 8 (0) |
2022 | → Ракаў Чанстахова | 2 (0) |
2022—2023 | → Макабі Пэтах-Тыква | 30 (14) |
2023—2024 | → Сталь Мелец | 33 (16) |
2024— | Сталь Мелец | 10 (2) |
Зборныя | ||
2017—2019 | Беларусь (да 21) | 6 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебску». У 2017 годзе трывала замацаваўся ў дублі, за першую палову сэзону забіў 11 галоў. У ліпені 2016 году быў запрошаны на прагляд у кіеўскае «Дынама», але неўзабаве вярнуўся ў Віцебск[5], дзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 23 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Слуцку» (0:0, пэн. 2:4), калі выйшаў на замену на 87-й хвіліне, правёў на полі 30 хвілінаў дадатковага часу і стварыў шэраг небясьпечных момантаў. Праз тыдзень, 29 ліпеня, дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме хатняга матчу супраць «Крумкачоў» (2:2). У гэтым матчы прымусіў брамніка гасьцей Яўгена Касьцюкевіча парушыць правілы і атрымаць чырвоную картку. 5 жніўня, у другім сваім матчы ў Найвышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра», выйшаў на замену на 70-й хвіліне і забіў пераможны гол сваёй каманды (выніковы лік 2:1). Зь верасня 2017 году да канца сэзону не зьяўляўся на полі праз траўмы. Здолеў вярнуцца на гульнявую пляцоўку толькі ў чэрвені 2018 году, спачатку гуляў за дубль, дзе ў сэзоне 2018 году пасьпеў здабіць 18 галоў, а неўзабаве стаў выступаць і за асноўную каманду, выходзячы на замену.
У студзені 2019 году датэрмінова скасаваў кантракт зь «Віцебскам»[6] і неўзабаве перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[7]. У першай палове сэзону 2019 году звычайна выходзіў на зьмену, выступаў таксама за дубль, аднак пазьней замацаваўся ў пачатковым складзе, стаўшы асноўным нападнікам каманды. Трывала адзначаўся галамі, 27 верасьня 2019 году ў матчы супраць «Менску» (6:1) аформіў покер, 26 кастрычніка таго ж году стаў аўтарам хет-трыка ў матчы зь менскім «Дынама» (3:3). У выніку з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Найвышэйшай лігі ў сэзоне, таксама быў прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату.
8 студзеня 2020 году стала вядома аб пераходзе Шкурына ў берасьцейскае «Дынама»[8], аднак ужо на наступны дзень было абвешчана аб складаньні ўгоды з маскавіцкім ЦСКА на 4,5 гады[9]. У складзе ЦСКА ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, звычайна заставаўся на лаве запасных або выходзіў на замену. 15 жніўня 2020 году забіў першы гол за ЦСКА ў матчы супраць «Тамбова» (2:1).
У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да кіеўскага «Дынама»[10]. У лютым 2022 году польскі «Ракаў» з Чанстаховы арандаваў нападніка з правам выкупу[11]. Аднак, Шкурын зьявіўся на полі толькі ў двух матчах, пасьля чаго страціў месца ў складзе. У верасьні 2022 году паводле пагадненьня бакоў арэнда была спыненая[12], пасля чаго нападнік прыпыніў кантракт з ЦСКА і стаў гульцом ізраільскага клюбу «Макабі» (Пэтах-Тыква) з другога дывізіёну чэмпіянату Ізраілю[13]. За сэзон 2022—2023 гадоў адзначыўся 14 галамі за «Макабі» і дапамог клюбу выйсьці ў элітны дывізіён.
У ліпені 2023 году далучыўся да польскай «Сталі» зь Мельцу[14]. Дэбютаваў за каманду 22 ліпеня 2023 году ў матчы першага тура чэмпіянату Польшчы супраць «Краковіі» (2:2), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. 29 кастрычніка 2023 году згуляў выдатны матчы супраць сталічнай «Легіі» (1:3), дзе адкрыў ліку матчу і двойчы асыставаў сваім партнэрам, дзякуючы чаму мелецкі клюб здабыў сэнсацыйную перамогу. 25 лістапада 2023 году ў матчы супраць «Погані» (3:2) аформіў хет-трык, пасьля чаго паводле вынікаў лістападу быў прызнаны гульцом месяцу ў польскай Экстраклясе. У студзені 2024 году падпісаў новы кантракт з «Стальлю» да чэрвеня 2025 году з магчымасьцю падаўжэння яшчэ на адзін сэзон, які пачне дзейнічаць з ліпеня 2024 году пасьля заканчэньня пагадненьня з ЦСКА[15].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | 1 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 | |
Энэргетык-БДУ | 2019 | Найвышэйшая ліга | 26 | 19 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.