«По́гань» (па-польску: Pogoń) — польскі футбольны клюб з гораду Шчэціна. Заснаваны ў 1948 годзе. Назва клюбу адсылае да Пагоні, спрадвечанага сымбаля ВКЛ.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Погань
Thumb
Поўная назва па-польску: Pogoń Szczecin Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1948
Горад Шчэцін, Польшча
Стадыён Стадыён імя Флёрыяна Крыгера
Умяшчальнасьць: 18 027
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pogonszczecin.pl (пол.)
Закрыць

Гісторыя

Клюб быў закладзены палякамі зь Львова па Другой сусьветнай вайне, калі стала зразумела, што Львоў застанецца ў складзе СССР. Фундатарамі клюбу былі былыя заўзятары львоўскай «Погані», у выніку чаго колеры навастворанага клюбу адпавядалі колерам колішняй львоўскай дружыны. Апроч «Погані» бытамская «Палёнія» і апольская «Одра» таксама былі закладзеныя былымі львоўцамі.

Гісторыя клюбу пачалася 21 красавіка 1948 году, калі ў Шчэціне быў закладзены клюбу «Шторм». Гэты клюб меў сэкцыі па футболе і боксе. У сакавіку 1949 году некалькі спартовых клюбаў гораду, як то «Шторм», «Цукроўнік», «Друкар» і «Паштовы», аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву «Зьвязковец». Назоў падкрэсьліваў, што клюб быў створаны шляхам аб’яднаньня некалькіх камандаў. Новы клюб заняў месца «Паштовага» ў элітным дывізіёне мясцовага першынства. У лістападзе 1950 году клюб быў расфармаваны, але на ягоным месцы паўстаў клюб «Калеяж». Гэтая дружына мела падтрымку з боку Шчэцінскага порту. У 1953 году яна ўзяла ўдзел у спаборніцтве, зарганізаваным паміж некалькімі ваяводзтвамі. У ім акрамя «Калеяжу» бралі ўдзел клюбы зь Зялёнай Гуры, Познані ды іншых мясьцінаў. Увосень 1955 году «Калеяж» зьмяніў назоў на «Погань», як даніна памяці былому львоўскаму клюбу з тым жа назовам.

У 1958 годзе «Погань» стала пераможцам Паўночнай групы Другога дывізіёну Міжваяводзкай лігі, дзякуючы чаму атрымала месца ў Экстраклясе. У дэбютным матчы шчэцінцы атрымалі паразу на хатнім стадыёне ад варшаўскай «Гвардыі» зь лікам 0:1. У 1960 годзе «Погань» страціла месца ў Экстраклясе, але ў 1962 годзе вярнулася зноўку ў найвышэйшы дывізіён. На працягу большай часткі 1960-х і 1970-х каманда спаборнічала ў найвышэйшай польскай лізе, але звычайна ня мела посьпехаў. Усё зьмянілася на пачатку 1980-х, то бок «Погань» двойчы запар дасягала фіналу Кубка Польшчы, але трывала паразы спачатку ад варшаўскай «Легіі», а потым ад познанскага «Леху». У 1984 годзе каманда кваліфікавалася ў Кубак УЭФА, трапіўшы ў тройкі прызэраў айчыннага першынства. У дэбютным супрацьстаяньні супраць «Кёльну» польская дружына двойчы зьведала паразы і скончыла свой шлях у эўрапейскім турніры. На той час колеры «Кёльну» абаранялі такія зоркі футболу, як то Гаральд Шумахэр, П’ер Літбарскі і Кляўс Аляфс.

Склад

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Боржэс 2001
7 Сьцяг Польшчы ПА Рафал Кужава 1993
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Фрэдрык Ульвэстад 1992
9 Сьцяг Грэцыі Нап Эўтыміс Кулюрыс 1996
10 Сьцяг Польшчы ПА Адрыян Пшыборак 2007
11 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Грасіцкі (капітан) 1988
13 Сьцяг Грэцыі Аб Дымітрас Кераміцыс 2004
15 Сьцяг Польшчы Нап Марцэль Вэндрыхоўскі 2002
17 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Ліс 2002
19 Сьцяг Польшчы ПА Кацпэр Лукасяк 2003
20 Сьцяг Аўстрыі ПА Аляксандар Горгань 1988
21 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Гамбоа 1996
22 Сьцяг Армэніі Нап Ваган Бічахчан 1999
23 Сьцяг Аўстрыі Аб Бэнэдыкт Цэх 1990
25 Сьцяг Польшчы Аб Войцех Лісоўскі 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Польшчы Нап Оляф Карчакоўскі 2003
28 Сьцяг Швэцыі Аб Лінус Вальквіст 1996
31 Сьцяг Польшчы Бр Кшыштаф Камінскі 1990
32 Сьцяг Грэцыі Аб Леанарда Кутрыс 1995
33 Сьцяг Польшчы Аб Марыюш Малец 1995
35 Сьцяг Польшчы ПА Мацей Вайцяхоўскі 2007
46 Сьцяг Канады Нап Антоні Клюкоўскі 2007
51 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Парызэк 2006
60 Сьцяг Польшчы Нап Матэвуш Бонк 2003
61 Сьцяг Польшчы ПА Кацпэр Смалінскі 2001
68 Сьцяг Харватыі Аб Даніель Лончар 1997
77 Сьцяг Румыніі Бр Валянтын Кажакару 1995
91 Сьцяг Польшчы Бр Якуб Бохняж 2009
Сьцяг Харватыі Бр Дантэ Стыпіца 1991
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.