From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль (па-ісьляндзку: Jóhannes Sveinsson Kjarval; 15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісьляндыя — 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) — ісьляндзкі мастак.
Мастак пры нараджэньні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганэс Свэйнсан, рос у вёсцы ў мясцовасьці Боргафіёрдур эйстры (па-ісьляндзку: Borgarfjörður eystri). Вядомасьць як мастаку яму прынесьлі, з аднаго боку, рэалістычныя краявіды Ісьляндыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай — на палотнах ажываюць героі сагаў, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псэўданім К’ярваль.
Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капэнгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остляндзе, які называў К’ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысьвечаны музэй (гл. Музэй К’ярваля).
Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац зьмешчаны на банкноце ў 2000 ісьляндзкіх кронаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.