Міжнародны стандартны кніжны нумар (МСКН; анг. International Standard Book Number, ISBN)[1] — лічбавы пазначальнік кнігі паводле выдаўца, назову і выданьня, які Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (МАС; Жэнэва, Швайцарыя) зацьвердзіла ў 1970 годзе. З 1 студзеня 2007 г. складаецца з 13-і знакаў замест 10-і ранейшых і падзяляецца на 5 частак злучкамі: 1) прыстаўка ад «Глябальныя стандарты 1» (ГС1, анг. GS1; Брусэль, Бэльгія) 978 або 979; 2) краіна (Беларусь — 985); 3) выдавецтва (Нацыянальная кніжная палата Беларусі — 6020); 4) выданьне (прыклад — 20); 5) кантрольная лічба(en) ад краёвага агенцтва МСКН (прыклад — 2). Адначасна падаецца на кнізе ў знаку штрыхавога кода паводле Эўрапейскага нумару тавара(en) (ЭНТ)[2]. Прысвойваецца папяровым кнігам, брашурам, альбомам, геаграфічным і астранамічным атлясам, навучальным відэавыданьням, аўдыёкнігам, тэкставым і мультымэдыйным электронным кнігам, кнігам на мікраформах і са шрыфтом Брайля (для сьляпых). Надаецца асобна кожнаму новаму выданьню і перавыданьню, факсіміле і рэпрынту, аднолькавай кнізе на адрозным ад арыгінала носьбіце, у адрозным машыначытальным фармаце і паліграфічным аздабленьні, перакладу, сэрыйнай кнізе з прыватным назовам, шматтомніку і асобным тамам[3].
У 1972 г. МАС утварыла Міжнароднае агенцтва МСКН (Лёндан, Ангельшчына), якое штогод выдае Міжнародны паказальнік выдаўцоў і на 2016 г. улучала звыш 160 краёвых агенцтваў МСКН. Паводле загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 1993 г. Беларускім агенцтвам МСКН служыць Нацыянальная кніжная палата Беларусі (НКП Беларусі), якая штомесяц выдае паказальнік «Кніжны летапіс». Да 2016 г. НКП Беларусі выдала звыш 1000 нумароў для пазначэньня саміх выдаўцоў. У Беларусі сучасны стандарт МАС 2108 «Міжнародная стандартная нумарацыя кніг» увялі 1 сакавіка 2009 г. Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 7.53–2008 — «Сыстэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Выданьні. Міжнародны стандартны кніжны нумар. Выкарыстаньне і выдавецкае афармленьне», які Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастановай № 46 ад 12 верасьня 2008 году[3].
- Беларусь (985)
- Сумежныя зь Беларусьсю краіны: Латвія (9934, 9984), Летува (609, 9955, 9986), Польшча (83), Расея (5; да 1991 г. СССР), Украіна (617, 966)
- Іншыя краіны Эўропы: Азэйрбайджан (9952), Альбанія (9928, 99927, 99943), Андора (99913, 99920), Армэнія (9939, 99930, 99941), Аўстрыя (*3), Баўгарыя (619, 954), Босьнія і Герцагавіна (9926, 9958), Брытанія (*0, *1), Бэльгія (*2), Вугоршчына (615, 963), Гішпанія (84), Грузія (9941, 99928, 99940), Грэцыя (618, 960), Данія (87), Ірляндыя (*0, *1), Ісьляндыя (9935, 9979), Італія (12, 88), Кіпр (9925, 9963), Люксэмбург (99959), Македонія (608), Малдова (9975), Мальта (99909, 99932, 99957), Нарвэгія (82), Нідэрлянды (90), Нямеччына (*3), Партугалія (972, 989), Румынія (606, 973), Славенія (961), Сэрбія (86; да 2005 г. Югаславія), Рэспубліка Сэрбская (99938, 99955, 99976), Фарэры (99918, 99972), Фінляндыя (951—952), Францыя (*2, 10), Харватыя (953), Чарнагорыя (9940), Чэхія (80; да 1993 г. Чэхаславаччына), Швайцарыя (*2, *3), Швэцыя (91), Эстонія (9949, 9985)
- Міжнародныя арганізацыі (92)
- Азія: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (9948), Аман (99969), Аўганістан (9936), Банглядэш (984), Бахрэйн (99901, 99957), Брунэй (99917), Бутан (99936), Віетнам (604), Ганконг (962, 988), Ізраіль (965), Інданэзія (602), Індыя (81, 93), Іран (600, 964), Лібан (614, 9953), Казахстан (601, 9965), Камбоджа (9924, 99950, 99963), Паўднёвая Карэя (11, 89, 9946), Паўночная Карэя (9946), Катар (9927), Кітай (7), Кувэйт (99906, 99966), Кыргыстан (9967), Лаос (9932), Макао (99937, 99965), Мальдывы (99915), Манголія (99929, 99962, 99973), Малайзія (967, 983), М’янма (99971), Нэпал (9937), Пакістан (969), Саудаўская Арабія (603, 9960), Сынгапур (981, 9971), Сырыя (9933), Таджыкістан (99947, 99975), Тайвань (957, 986), Тайлянд (611, 616, 974), Турэччына (605, 975, 994), Узбэкістан (9943), Філіпіны (971), Шры-Ланка (955), Японія (4), Ярданія (9957)
- Акіянія: Аўстралія (*0, *1), Новая Зэляндыя (*0, *1), Папуа-Новая Гвінэя (9980), Паўднёвы Ціхі акіян (Вануату, Кірыбаці, Маршалавы астравы, Науру, Палаў, Саламонавы астравы, Самоа, Тонга і Фіджы; 982)
- Афрыка: Альжыр (9931, 9947, 9961), Батсвана (99912, 99968), Бэнін (99919), Габон (99902), Гамбія (9983), Гана (9964, 9988), Замбія (9982), Камэрун (9956), Кенія (9966), Дэмакратычная Рэспубліка Конга (99951), Лесота (99911), Лібія (9959), Малаві (99908, 99960), Малі (99952), Марока (9954, 9981), Маўрыцы (613, 620, 99903, 99949), Намібія (99916, 99945), Нігерыя (978), Паўднёвая Афрыка (*0, *1), Руанда (99977), Судан (99942), Сьера-Леонэ (99910), Сэйшэлы (99931), Танзанія (9976, 9987), Туніс (9973), Уганда (9970), Эгіпет (977), Этыёпія (99944), Эрытрэя (99948)
- Паўднёвая Амэрыка: Аргентына (950, 987), Балівія (99905, 99954, 99974), Бразылія (85), Вэнэсуэла (980), Калюмбія (958), Пэру (612, 9972), Парагвай (99925, 99953, 99967), Сурынам (99914), Уругвай (9974), Чылі (956), Эквадор (9942, 9978)
- Паўночная Амэрыка: Гаіці (99935, 99970), Гандурас (99926), Гватэмала (9929, 99922, 99939), ЗША (*0, *1), Дамініканская Рэспубліка (9945, 99934), Канада (*0, *1, *2), Карыбская супольнасьць (Багамы, Барбадас, Бэліз, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Гаяна, Грэнада, Сьвятая Люсія, Трынідад і Табага, Ямайка і г. д.; 976), Коста-Рыка (9930, 9968, 9977), Куба (959), Кюрасао (99904), Мэксыка (607, 968, 970), Нікарагуа (99924, 99964), Панама (9962), Сальвадор (99923, 99961)
Зорачка (*) побач з нумарам абазначае моўную прыналежнасьць: 0 і 1 (ангельская), 2 (француская), 3 (нямецкая).