беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926).
Ян Станкевіч лац. Jan Stankievič | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства, Беларуская народная самапомач, Віленская беларуская рада, Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў, Беларуская цэнтральная рада, Беларускае навуковае таварыства, Крывіцкае навуковае таварыства[d], Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, Беларускі камітэт і Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны |
Дзеці | Вячка Станкевіч і Юрка Станкевіч |
У Першую сусьветную вайну служыў у дзейнай расейскай арміі. Удзельнік зьезду беларускіх нацыянальных арґанізацыяў у Менску (сакавік 1917), зьезду настаўнікаў Менскае губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэньня Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскае беларускае рады, браў удзел у сэсіі Рады БНР у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Летувіскае Тарыбы. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонае Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Летувіска-Беларускае ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкае вайны 1919—1920 гадоў сябра Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, прэзыдыюму Беларускае цэнтральнае школьнае рады.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (14 чэрвеня 1921)[2], Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладнікам беларускае мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце (1928—1932) і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданьнях. У 1930-31 гг. быў рэдактарам першага беларускага спэцыялізаванага мовазнаўчага часопісу Родная мова[3].
Ян Станкевіч быў паслом Сойму Польшчы (1928—1930). Як палітык быў прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Ян Станкевіч працаваў разам з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назваю Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнаю мэтаю гэтае дзейнасьці была адбудова беларускае дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся й ЦК Партыі беларускіх нацыяналістаў, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскае ўправы. Станкевіч быў сябрам Беларускае народнае самапомачы, Беларускае незалежніцкае партыі, навуковага аддзелу Беларускае цэнтральнае рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
З 1944 у эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Ян Станкевіч жыў у ЗША, браў удзел у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», працаваў зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва й яго выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», ґазэтаю «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са Станіславам Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Аўтар працаў зь беларускае гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўства («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст. (Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).
Др. Я. Станкевіч. Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library of Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў (Скапіяваць кнігу у фармату pdf)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.