беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́ры Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966 Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя) — вайсковы й дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, экс-міністар унутраных справаў (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), генэрал-лейтэнант міліцыі. Кіраўнік карных апэрацыяў супраць мірнага насельніцтва ў пэрыяд акцыяў пратэсту 2020 году. Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласьці з 2020 году[1].
Юры Караеў | |
па-беларуску: Юрый Хаджымуратавiч Караеў па-расейску: Юрий Хаджимуратович Караев | |
9-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Ігар Шуневіч |
Наступнік: | Іван Кубракоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 чэрвеня 1966 (58 гадоў) Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя |
Адукацыя: | Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992) |
Узнагароды: | |
Юры Караеў паводле нацыянальнасьці асэтын. У 1996 годзе скончыў Акадэмію Генштабу імя Фрунзэ. Быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомлі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску. У ліпені 2008 году Караеў быў прызначаны камандзірам палка міліцыі адмысловага прызначэньня (былы АМАП) ГУУС Менгарвыканкаму. Камандаваць сталічным ПМАПам яму прыйшлося ледзь больш двух месяцаў.
6 кастрычніка 2008 году прызначаны камандзірам 3-й асобнай Чырвонасьцяжнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня(en) (в/ч 3214, Уручча, Менск) унутраных войскаў з прычыны адхіленьня ад гэтай пасады палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У 2009 годзе Караеў заняў пасаду першага намесьніка начальніка апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У сьнежні 2012 году стаў кіраваць унутранымі войскамі. 20 лютага 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваеньні Караеву вайсковай годнасьці генэрал-маёра[2].
11 чэрвеня 2019 году прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў Беларусі. Адказны за ўтойваньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году. Аддаваў загады на гвалтоўны разгон мірных мітынгаў і прымяненьне гумовых куляў, агнястрэльнае зброі, сьвятло-шумавых гранатаў і вадамётаў супраць бяззбройных пратэстуючых, а таксама за гвалт і катаваньні ў РАУС і месцах пазбаўленьня волі[1]. 29 кастрычніка 2020 году вызвалены з пасады міністра і прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Гарадзенскае вобласьці[1].
4 сакавіка 2021 году ініцыятыва BYPOL апублікавала аўдыёзапіс меркаванага звароту Караева да супрацоўнікаў ГУБАЗіК восеньню 2020 году[3]. У стэнаграме прамовы тагачасны міністар унутраных справаў дазваляе абразы ў адносінах да беларускага народу, а таксама інструктуе супрацоўнікаў ГУБАЗіК адносна спосабаў і мэтадаў пазасудовых расправаў над людзьмі[3][4].
31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[5].
2 кастрычніка 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) ўключыла Караева ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як экс-міністра ўнутраных справаў, які застаўся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі у якасьці памочніка прэзыдэнта – інспэктара па па Гарадзенскае вобласьці і нясе адказнасць за «кампанію рэпрэсіяў і запалохваньняў, якую праводяць сілы МУС у выніку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнаьсці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў»[6]. У той жа дзень Караеў трапіў у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[7].
Акрамя таго, яго ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швайцарыя[11][12]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.