Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі

францускі ўнівэрсытэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі

Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі (па-француску: École nationale de l’aviation civile, ENAC) — унівэрсытэт і дасьледніцкі цэнтар, разьмешчаны ў Тулюзе (Францыя).

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...
Закрыць

Заснаваны 28 жніўня 1949 г. Ягоныя мэты — забясьпечыць пачатковую падрыхтоўку і разьвіцьцё кіраўнікоў і ключавых удзельнікаў цывільнай авіяцыі. Ёсьць сябрам Conférence des grandes écoles, асацыяваным сябрам унівэрсытэту Тулюзы, сябрам групы канкурэнтаздольнасьці аэракасьмічнай даліны, групы авіяцыйных школ.

ENAC праводзіць некалькі навучальных курсаў у галіне цывільнай авіяцыі і, у прыватнасьці, скіраваных на дзейнасьць паветранага транспарту: авіякампаніі, аэрапорты, вытворцы абсталяваньня, авіяцыі і касьмічнага будаўніцтва, францускія і міжнародныя адміністрацыі і арганізацыі цывільнай авіяцыі. Школа прапануе каля 25 розных навучальных праграм, у тым ліку навучаньне інжынэраў, дыспэтчараў паветранага руху, лётчыкаў авіякампаній, кіраўнікоў, старэйшых тэхнікаў і авіяцыйных інструктараў[5].

Са студзеня 2011 году ENAC зьяўляецца найбуйнейшым авіяцыйным унівэрсытэтам у Эўропе[6].

Факультэты (праграмы)

  • Астраноміі
  • Аэранаўтыкі
  • Інжынэрнай справы
  • Інфармацыйных тэхналёгіяў
  • Мэнэджмэнту
  • Фізыкі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.