грамадзка-культурная арганізацыя беларусаў ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Усеўкраі́нскі саю́з белару́саў, УСБ (па-ўкраінску: Всеукраїнська спілка білорусів, Всеукраїнський союз білорусів (ВСБ)) — грамадзка-культурная арганізацыя беларусаў з 14 абласьцей Украіны[1]. Аб’ядноўвае ўкраінскіх беларусаў незалежна ад рэлігійных, палітычных або сацыяльных адрозьненьняў. Знаёміць з культурай і традыцыямі беларусаў, якія маюць старадаўнія традыцыі. Спрыяе ўмацаваньню нацыянальнай самабытнасьці беларускай супольнасьці Ўкраіны.
Усеўкраінскі саюз беларусаў | |
укр. Всеукраїнська спілка білорусів, Всеукраїнський союз білорусів (ВСБ) | |
знак Усеўкраінскага саюза беларусаў | |
Дата ўтварэньня | 24 мая 2000 |
---|---|
Тып | грамадзка-культурная |
Юрыдычны статус | юрыдычная |
Мэта | культурнае жыцьцё беларусаў |
Штаб-кватэра | 04116, м. Київ, вул. Шолуденка, 16/25 |
Месцазнаходжаньне | Кіеў |
Сяброўства | 277 000 беларусаў (0,7% насельніцтва Ўкраіны) |
Старшыня | Пётар Лайшаў |
Кіроўны орган | Прэзыдыюм Саюзу |
Сайт | belukrresurs.org |
Ад 1995 году беларуская супольнасьць Украіны працавала ў прадстаўніцтве Эўрапейскага Зьвязу па пытаньнях імплемэнтацыі канвэнцыі па правах чалавека, Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў, у рабочых нарадах Міністэрства юстыцыі Украіны ды інш. Нягледзячы на цяжкасьці, стварэньню дадзенага саюзу спрыялі першыя сакратары Амбасады Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне В. І. Бокач і В. М. Забаўскі.
24 мая 2000 г. на першым зьезьдзе ў Кіеве Ўсеўкраінскі саюз беларусаў быў фактычна створаны і юрыдычна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Ўкраіны 1 верасьня 2003 г.[2]. На пасяджэньнях каардынацыйная рада гэтага саюзу заплянавала вырашэньне пытаньняў захаваньня і разьвіцьця нацыянальнай культуры, побыту, традыцыяў беларускай культуры ва Ўкраіне, папулярызацыі і вывучэньня беларускай мовы дзецьмі ва Ўкраіне[3].
Дадзены саюз рэалізуе агульныя інтарэсы на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасьці беларускай супольнасьці Ўкраіны. Супрацоўнічае зь Дзяржаўным камітэтам Украіны па пытаньнях нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры і турызму Ўкраіны, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Старшыня Саюзу зьяўляецца актыўным сябрам грамадзкіх радаў пры вышэйзгаданых ўкраінскіх структурах, а таксама сябрам Рады нацыянальных таварыстваў Украіны.
У 2014 г. у народнае апалчэньне Ўкраіны запісалася каля 70 беларусаў[4].
Дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзеньні зьездаў саюзу аказваў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне Віталь Курашык, які браў удзел у стварэньні наступных арганізацыяў:
В. Курашык, яшчэ будучы Старшынём Савету Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым, у 1991 годзе ініцыяваў стварэньне нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў Крыму: «Саюз беларусаў Крыму».
У іншых рэгіёнах:
Згодна са Статутам, у структуры гэтай арганізацыі вышэйшым органам зьяўляецца зьезд дэлегатаў. У пэрыяды паміж зьездамі вышэйшым органам зьяўляецца каардынацыйная рада, у склад якой уваходзяць усе старшыні рэгіянальных арганізацыяў, а таксама Старшыня дадзенага Саюзу. Каардынацыйная рада праводзіць пасяджэньні адзін раз на паўгодзьдзе, працу паміж зьездамі і паседжаньнямі каардынацыйнай рады праводзіць прэзыдыюм саюзу, які зьбіраецца адзін раз на квартал. У склад прэзыдыюму ўваходзіць старшыня саюзу з чатырма сустаршынямі. Прэзыдыюм узначальвае старшыня саюзу. Будзённую працу саюзу паміж зьездамі і паседжаньнямі каардынацыйнай рады ажыцьцяўляе старшыня саюзу. У 2013 годзе пасьля Ірыны Аржахоўскай старшынём саюзу абраны Пётар Лайшаў[5].
У працы гэтага саюзу бяруць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне Валянцін Вялічка ды іншыя работнікі беларускіх замежных установаў ва Ўкраіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.