Вучыўся ў Віленскай школе маляваньня Івана Трутнева.[2]
Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў наглядчыкам у нядзельным клясе тэхнічнага чарчэньня й маляваньня пры Віленскай школе маляваньня з 1895.[3] У 1896 годзе працаваў наглядчыкам кляса ў Віленскай школе маляваньня.[4] З 25 сакавіка [ст. ст. 13 сакавіка] 1897 да 1902 году настаўнік іканапісу ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі й пражываў на Антокалі ў доме Канапацкаго.[5] Адначасова працаваў настаўнікам маляваньня ў двухкляснай вучэльні Марыі Вінаградавай у 1900-92 гг. і пражываў на Вілейскай вуліцы ў доме Вішнеўскага, дом 8. кватэра 1.[6]
Ён атрымаў месца настаўніка чыстапісаньня, чарчэньня й маляваньня ў Аршанскай трох кляснай вучэльні ў 1902.[7] У 1903 годзе прадставіў свае працы ў Пецярбурскую Акадэмію майстэрстваў і атрымаў права выкладаньня маляваньня ў сярэдніх навучальных установах.[8]
З 1903 году па 1907 год у Аршанскай жаночай гімназіі выкладаў графічнае мастацтва, потым настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Магілёўскіх вучэльнях.[9][10][11]
У Магілёве дзейнічала з канца 19 стагодзьдзя Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Тодар Пархоменка кіраваў прыватнай мастацкай школай.[12][13][14]
З 1915 году выкладчык маляваньня, чарчэньня ў Магілёве ў Настаўніцкім інстытуце (Быхаўская вуліца, дом 22), у мужчынскай духоўнай вучэльні (Быхаўская вуліца, дом 11) й графічнае мастацтва ў прыватнай жаночай гімназіі Касовіч О. Н. Жыў на вуліцы Ўсьпенскай, дом 18.[15][16]
Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме ў 1925 годзе. Жыў на вуліцы Пляханава, дом 6.
Пархоменка стварыў шмат краявідаў Вільні, ваколіц Воршы й Магілёву. З асаблівай пяшчотай ашчадна адлюстроўваў у сваіх графічных пэйзажах ваколіцы гарадкоў і мястэчак, беларускія лясы, рэчкі, балоты. Сярод вядомых прац «Зіма» (1900-я), «Лес на Аршаншчыне», «Ваколіцы Магілёва», «Рака Шчацінка ў Магілёўскай губэрні» (Пяро, 1902), «Быхаўскі рынак у Магілёве», партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Пяро, 1925). Прымаў удзел у выставах у Вільні, Магілёве й Менску. Пакінуў вялікую творчую спадчыну. Калотновер у рэцэнзіі на пэрсанальную выставу 1939 году піша, што твораў налічваецца каля дзьвух тысячаў, розных тэхнік і жанраў, найбольш зь іх — краявіды.[17] Большасьць прац зьнікла ў вайну 1941—44 гг.
1924 — Магілёў. Выстава магілёўскіх мастакоў, у якой удзельнічалі Тодар Пархоменка, Дзьмітры Чамаданаў[lower-alpha 1] і іншыя.
1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Пархоменка Тодар Рыгоравіч. Магілёў, нар. ў Вільні ў 1869 г. Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме. № 462. Аколіцы Магілёву. — Акварэль. № 463. Магілёў у паводкі. — Акварэль. № 464. Партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Кудзелькі). — Пяро. № 465. Лес у Варшаншчыне.[21]
1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. № 193. Быхаўскі рынак у Магілёве.[22]
1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Пастушок», «Бабка з Палыкавіч»[23], «Замак Паскевіча ў Гомелі», «Від Воршы»[24].
1929 — Менск. «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Магілёўская філія. Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. Акварэлі. № 150. Уход немцаў з Магілёву. № 151. Партызаны. №. 152. Выперадкі.[25]
1939 — Магілёў. Лістапад 1939 г. Пэрсанальная выстава прац да пяцідзесяцігодзьдзя творчай дзейнасьці[17][26].
1940 — Масква. Выяўленчае мастацтва Беларускай ССР. Адкрыта 6 чэрвеня 1940 году ў Маскве, у Выставачным павільёне Цэнтральнага парка культуры й адпачынку ім. А. М. Горкага, у дні дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Закрылася ў верасьні 1940 года[27].
Пахвальны ліст ЦБ краязнаўства за лепшыя экспанаты, якія былі выстаўлены на 1-й усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфій і зарысовак (1928)[28].
Дзьмітры Іванавіч Чамаданаў — стацкі дарадца, кавалер ордэна Св. Станіслава 2, 3 ступені, і Св. Ганны 3 ступені, выхаванец Строганаўскай вучэльні, настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Віленскіх вучэльнях 1866-91 гг. і з 1907 году ў Магілёве.[18][19][20]
Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т.3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С.99, 156, 261. — 448с. — 2480ас. — ISBN 5-343-00319-2
Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т.3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С.260, 261. — 448с. — 2480ас. — ISBN 5-343-00319-2
Калатновер Г.Выстаўка работ мастака Ф. Пархоменкі.(бел.) // Літаратура і мастацтва: штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная газэта. — 1939, 5 лістапада. — С.4.
Персональные и групповые выставки советских художников. 1917—1947. Справочник / составители: Алоян (Каримова) З. Р. и др.. — Москва: 1989. — С.112. — 280с. — 3500ас. — ISBN 5-269-00368-6
Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1967. — Т.2. 1933—1940. — С.356, 357. — 584с. — 4000ас.
Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т.3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С.99, 156, 261. — 448с. — 2480ас. — ISBN 5-343-00319-2
Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1965. — Т.1. 1917—1932. — С.166, 239, 325. — 555с. — 3000ас.
Дробов, Леонид Никанорович. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. / под редакцией А. И. Мальдиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1974. — С.137, 219, 225, 250, 251, 310. — 334с.
Дробов, Леонид Никанорович. Живопись Советской Белоруссии (1917-1975 гг.) / под редакцией А. С. Лиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — С.26. — 302с.
Езерская, Нина Анатольевна. Передвижники и национальные художественные школы народов России. — Москва: Изобразительное искусство, 1987. — С.146, 147. — 286с. — 10 000ас.
Орлова, Марина Александровна. Искусство Советской Белоруссии: живопись, скульптура, графика: очерки / консультанты: П. Н. Гавриленко, Е. В. Аладова. — Москва: Издательство Академии художеств СССР, 1960. — С.29, 30, 33, 34, 69, 284. — 326с. — 2600ас.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.