беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (25 верасьня [ст. ст. 12 верасьня] 1913, мяст. Нобель, Пінскі павет, Менская губэрня — 11 сьнежня 2002, Менск) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык[2].
Сяргей Грахоўскі | ||||
Сяргей Грахоўскі | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Сяргей Іванавіч Грахоўскі | |||
Псэўданімы | М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун, Парамон Паромскі | |||
Нарадзіўся | 12 (25) верасьня 1913 або 25 верасьня 1913[1] мястэчка Нобель, Пінскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя | |||
Памёр | 11 сьнежня 2002[1] (89 гадоў) Менск, Беларусь | |||
Пахаваны | ||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | паэт, празаік, публіцыст, крытык, перакладчык | |||
Гады творчасьці | з 1926 | |||
Жанр | верш, дакумэнтальная проза | |||
Мова | беларуская мова | |||
Дэбют | першы верш апублікаваны ў 1926 годзе | |||
Прэміі | | |||
Узнагароды | ||||
http://www.grahouski.org |
Двойчы беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС, першы раз у 1936 годзе і сасланы на 10 гадоў, потым яшчэ раз у 1949 годзе. У 1955 годзе быў рэабілітаваны. Асноўны пэрыяд творчасьці прыпаў на гады жыцьця ўжо пасьля абедзьвюх ссылак. Дакумэнтальныя аповесьці «Зона маўчаньня», «З воўчым білетам», «Такія сінія сьнягі» зьяўляюцца беларускімі аналягамі нарысу «Архіпэляг ГУЛАГ» А. Салжаніцына.
Нарадзіўся 25 верасьня 1913 году ў мястэчку Нобель Пінскага павету Менскай губэрні ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадох працаваў карэктарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у газэце «Чырвоная зьмена». Скончыў газэтна-выдавецкае аддзяленьне літаратурнага факультэту Менскага пэдагагічнага інстытуту (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 году ў Менску па адрасе: вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1. 2 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасудовым органам НКУС як «сябра контрарэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» на 10 гадоў ППК. Імаверна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім лягеры НКУС(ru) Горкаўскай вобласьці (ст. Сухабязводнае). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 году. Пасьля вызваленьня выкладаў расейскую мову і літаратуру ва Ўрэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёну (1946—1949).
У 1947 году з С. Грахоўскага зьнялі судзімасьць, але 19 траўня 1949 году ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі СССР 27 жніўня 1949 году на пасяленьне ў Новасыбірскай вобласьці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 году, па другой — 21 кастрычніка 1955 году.
З 1956 году стала жыў у Менску. У 1957—1973 гадох працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзелу рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літаратурным кансультантам Саюзу пісьменьнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадох — адказны сакратар Камітэту па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва[2]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1956 году. З 1974 году на пэнсіі. Асабістая справа пісьменьніка № 9934-с захоўваецца ў архіве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь[2].
Дэбютаваў вершам у 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэньня» (1958), «Чаканьне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэньні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасьць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёньня і заўтра» (1961), «Гарыць касьцёр» (1966), «Сонечная сьцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданьняў «Агеньчык у вакне» (1972).
Аўтар нарысу «Горад маладосьці» (1960), зборніку апавяданьняў «Які вялікі дзень» (1966), дакумэнтальных аповесьцяў «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і Гомельскім абласным драматычным тэатрам у 1968 годзе; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесьцяў «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесьці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986).
Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасьць, спалучэньне грамадзкіх і асабістых матываў, сьцьвярджэньне дабраты, шчырасьці, грамадзянскай адказнасьці чалавека.
Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Менск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра пэрыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылёгія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчаньня», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Перакладаў на беларускую мову творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, латыскіх, таджыцкіх, грузінскіх, аварскіх, чэскіх, славацкіх паэтаў.
Сяргей Грахоўскі зьяўляецца аўтарам вершу «Ветразь», дзе наўмысна ня ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у расейскай мове[lower-alpha 1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.