From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвятла́на Клімко́віч (26 жніўня 1935, Менск, БССР, СССР — 2001, Менск, Беларусь) — беларуская пісьменьніца, перакладніца, чаліца Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1986 году.
Сьвятлана Клімковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 26 жніўня 1935 Менск, БССР |
Памерла | 2001 |
Пахаваная | |
Бацькі | Міхась Клімковіч Марыя Клімковіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | з 1958 |
Нарадзілася 26 жніўня 1935 году ў Менску ў сям’і пісьменьніка Міхася Клімковіча. Маці, Марыя Язэпаўна, працавала настаўніцай гісторыі.
У 1953 годзе скончыла сярэднюю школу ў Менску. У 1958 годзе скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна.
Працавала карэктаркай, літсупрацоўніцай, адказнай сакратаркай газэты «Голас Радзімы» (1958—1970 гг.), літсупрацоўніцай газэты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972 гг.), рэдактаркай у часопісе «Народная асьвета» (1972—1974 гг.), рэдактаркай рэдакцыі праграмаў для моладзі на Беларускім тэлебачаньні (1974—1977 гг.). У 1977—1990 гг. — адказная рэдактарка бюлетэня «Тэатральны Мінск». Апошнія гады працавала рэдактаркай у часопісе «Пачатковая школа».
Выступала ў друку з 1958 году. Пісала апавяданьні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі, артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974 г.), на аснове якой былі створаны тэле- і радыёспектаклі. Аўтарка п’есаў «Дар ляснога цара», «Баляда пра белую вішню», «Вясновая песьня». Напісала лібрэта опэр «Дзікае паляваньне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989 г.) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачаньні ў 1990 г.). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю опэры XVIII ст. «Апалён-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989 г.).
Была старшынёй Камісіі па творчай спадчыне Івана Ласкова пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі і гэтай тэме прысьвечаныя наступныя яе публікацыі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.