Міхась Клімковіч
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́сь Мікала́евіч Клімко́віч (20 лістапада 1899, Сялітранка, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — 5 лістапада 1954, Менск, БССР) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімну БССР «Мы, беларусы».
Міхась Клімковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 (20) лістапада 1899[1] |
Памёр | 5 лістапада 1954 (54 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Марыя Клімковіч[d] |
Дзеці | Сьвятлана Клімковіч і Мая Клімковіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, празаік, крытык |
Мова | беларуская мова |
Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёну ў сям’і качагара. Скончыў чатырохклясавую гарадзкую вышэйшую вучэльню (1915, народны настаўнік). Настаўнічаў, у 1921—1923 служыў у Чырвонай Арміі, працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.
У 1932—1934 — старшыня аргкамітэту па стварэньні Саюзу пісьменьнікаў БССР, першы старшыня саюзу ў 1934—1939 гадох. У 1937 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[2].
У 1932—1937 кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 1931—1938 г.
Галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, пасьля — у Менску (1943—1947).
Памёр 5 лістапада 1954 году, пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Дэбютаваў у друку ў 1928 годзе.
У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера».
З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю і Сьвятлану.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.