From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́т’яджыт Рай (па-бэнгальску: সত্যজিত রায়; 2 траўня 1921, Калката, Брытанская Індыя — 23 красавіка 1992, Калката, Індыя) — індыйскі кінарэжысэр, разглядаецца як адзін з найвялікшых кінарэжысэраў сусьветнага кінэматографу. Рай нарадзіўся ў горадзе Калката ў выбітнай бэнгальскай сям’і, якая мела дачыненьне да мастацтва і літаратуры. Пачаўшы кар’еру ў якасьці мастака, Рай быў уцягнуты ў сфэру незалежнага кінэматографу пасьля сустрэчы з францускім рэжысэрам Жанам Рэнуарам і прагляду фільму італьянскага нэарэаліста Віторыё Дэ Сыка 1948 году «Выкрадальнікі ровараў» падчас свайго візыту ў Лёндан.
Рай прадусараваў 36 фільмаў, у тым ліку мастацкія, дакумэнтальныя і кароткамэтражных фільмаў. Сат’яджыт, акрамя таго, быў пісьменьнікам-фантастам, выдаўцом, ілюстратарам, каліграфам, дызайнэрам і кінакрытыкам. Ён зьяўляецца аўтарам некалькіх апавяданьняў і аповесьцяў, у першую чаргу, накіраваныя на дзяцей і падлеткаў. Выведнік Фэлуда і навуковец прафэсар Шонку ёсьць аднымі з самых выбітных выдуманых пэрсанажаў, свораных Сат’яджытам у сваіх фільмах пра фантастыку.
Першы фільм Рая, «Песьня дарогі» (1955), выйграў адзінаццаць міжнародных узнагародаў, у тым ліку ў намінацыі на лепшы дакумэнтальны фільм на Канскім кінафэстывалі. Гэты фільм, а таксама фільмы «Няскараны» (1956) і «Сьвет Апу» (1959) разам утвараюць трылёгію. Рай атрымаў шмат буйных узнагародаў у сваёй кар’еры, у тым ліку 32 індыйскія нацыянальныя ўзнагароды, побач з узнагародамі на шматлікіх міжнародных кінафэстывалях, а таксама прэмію «Оскар» ў 1992 годзе. Урад Індыі ўзнагародзіў яго вышэйшай грамадзянскай узнагародаў краіны Бгарат Ратна ў 1992 годзе.
Паводле зьвестак Брытанскага кінаінстытуту Рай зьяўляецца адным з трох самых вялікіх рэжысэраў сьвету[1]. Акрамя таго, Рай атрымаў ганаровую ступень у Оксфардзкім унівэрсытэце. У 2004 годзе Рай заняў 13 радок у сьпісе, складзеным паводле апытаньню ВВС наконт самых выбітных бэнгальцаў усіх часоў[2][3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.