Кароткамэтражны фільм

фармат кінафільму From Wikipedia, the free encyclopedia

Кароткамэтражны фільм

Кароткамэтражны фільм[1] таксама кароткі фільм, кароткамэтражка, кароткі мэтраж, кароткі мэтар (па-француску: court métrage) — кінэматаграфічны твор з адносна невялікай працягласьцю, недастатковым для кваліфікацыі ў якасьці паўнаметражнага мастацкага фільма[2]. Кароткамэтражныя стужкі могуць быць як прафэсійнаю, так і самаробнаю вытворчасьці. Іх часта ствараюць незалежныя некамэрцыйныя альбо малабюджэтныя рэжысэры, якія такім чынам даказваюць свой талент у зборы сродкаў для будучых стужкаў. Яны часта фінансуюцца за кошт грантаў, спонсараў, некамэрцыйных арганізацый альбо асабістых сродкаў.

Thumb
Эдна Первіанс(en) і Чарлі Чаплін у фінальнай сцэне кароткамэтражнае стужцы «За экранам»(en).

Існуе мноства кінафэстываляў, якія спецыялізуюцца на кароткамэтражных стужках, якія вызначаюць розную максімальную працягласьць фільмаў, дапушчаных да ўдзелу.

Працягласьць

Няма адзінага ўзору адносна працягласьці кароткамэтражных стужкаў, але ёсьць некаторыя парады. У ЗША, дзе ўручаецца «Оскар» вызначае кароткамэтражны фільм як «зроблены кінэматаграфічны фільм, які доўжыцца да 40 хвілін, уключаючы сьпіс удзельнікаў фільма»[3].

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.