Рэсьпіраторная інфэкцыя

заражэньне вірусам і бактэрыяй паветрана-кропельным шляхам From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэсьпіраторная інфэкцыя — заражэньне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэсьпіраторна-сэнтыцыяльны) і бактэрыяй (пнэўмакок, стафілякок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).

Хуткія факты Сынонімы, Спэцыяльнасьць ...
Рэсьпіраторная інфэкцыя
Сынонімы Вострая рэсьпіраторная інфэкцыя (ВРІ)
Спэцыяльнасьць інфэкталёгія
Сымптомы ліхаманка, дрыжыкі і боль у цягліцах
Ускладненьні запаленьне лёгкіх, запаленьне мозга
Звычайна праяўляецца кашаль, насмарк
Віды грып, парагрып
Прычыны заражэньне мікробамі і вірусам
Фактары рызыкі дотык да бруднай паверхні, карыес зубоў
Прафіляктыка праветрываньне жытла, мыцьцё рук з мылам
Лекі ампіцылін, амаксыцылін
Рэсьпіраторная інфэкцыя ў Вікісховішчы
Закрыць

Выклікае ліхаманку і атручаньне. Паражае верхнія дыхальныя шляхі: нос, глотку, гартань і дырху. У дзяцей падчас эпідэміі ўзьнікае запаленьне дыхнікаў і лёгкіх. Сярод вірусаў вылучаюць вірусы грыпу і парагрыпу, адэнавірусы, каранавірусы, рынавірусы і рэавірусы[1].

Папярэджаньне

Заражэньне прадухіляецца праз пазьбяганьне набліжэньня на адлегласьць мэтру да людзей з гарачкай і кашлем, уніканьне дотыкаў да рота і носа, пазьбяганьне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыцьцё рук вадой з мылам, штодзённае праветрываньне жылых памяшканьняў, выкарыстаньне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае разьмінаньне. Таксама карысна пазьбягаць пасіўнага тытунепаленьня і рабіць прышчэпку[1].

Чыньнікі

Заражэньню спрыяе набліжэньне да хворых на адлегласьць мэтру і дотык да брудных паверхняў. Таксама шкодзіць наяўнасьць пастаяннага ачага заражэньня ў выглядзе карыесу зубоў, адэноідаў у насаглотцы і танзіліту. Адмоўна ўплывае аслабленая імунная сыстэма ў выніку стрэсу, нястачы вітамінаў і штучнага выкормліваньня ў грудным узросьце[1].

Праявы

Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру, чханьне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у цягліцах[2].

Беларусь

Штогод ад хваробы церпяць каля 1/3 насельніцтва Беларусі[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.