Прышчэпка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прышчэ́пка (вакцына́цыя) — увядзеньне вакцыны дзеля выпрацоўкі імунітэту супраць заразнай хваробы. Найбольш пашырана праводзіцца супраць 8 хваробаў: адзёр, дыфтэрыя, кохлік, краснуха, поліямэліт, слупняк, сухоты і сьвінка. Пры пагрозе пошасьці ладзіцца для папярэджаньня распаўсюду такіх хваробаў, як балотная ліхаманка, бруцэлёз, гепатыт В, грып, сыбірская язва, тулярэмія, халера, чума і шаленства. Выпрацаваны імунітэт цягнецца ад месяцаў да гадоў. Для падаўжэньня імунітэту праводзіцца паўторна. Супрацьпаказаньні: алергія, захворваньне крыві, імунадэфіцыт, інфэкцыя, пашкоджаньне нырак, печані і сэрца, рак[1]. У выніку ўстанаўленьня ўсеагульнага правядзеньня прышчэпак інфэкцыі перасталі быць асноўнай прычынай дзіцячай сьмяротнасьці. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, за 2011 год у Эўропе 32 тыс. дзяцей памерлі ад хваробаў, што папярэджваюцца з дапамогай прышчэпкі[2].

Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.